Регистрация Войти

1panorama1panorama

  • Панорамы и места
  • Сообщество
  • Как создать панораму
  • Форум
  • Valery Zeliazei

    Статистика

    Мастацкая галерэя, уваход заўсёды бясплатны. (Менск. Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” #1-2.)
    Галоўнымі задачамі галерэі з’яўляюцца падтрымка таленавітай творчай моладзі і студэнтаў; папулярызацыя беларускага мастацтва; ажыццяўленне культурна-асветніцкай дзейнасці; выкарыстанне інавацыйных падыходаў у выставачнай дзейнасці: прыцягненне прыватнага капіталу праз развіццё спонсарскай і мецэнацкай дзейнасці; азнаямленне студэнцкай моладзі з замежным мастацтвам.
    Сармацкае барока ў Менску. (Менск.Царква апосталаў Пятра й Паўла на Нямізе.)
    У 1609 г. з далучэннем менскіх архімандрытаў да уніі праваслаўныя менчукі, якія належалі да знатных родаў з дабраславення патрыярха іерусалімскага Феафана аб'ядналіся ў брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—12 гг. з дазволу польскага караля Казімера III праваслаўнаму брацтву, якое дзейнічала пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнага дваранства Менскага ваяводства пад началам Аляксандра Агінскага было распачата будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. У 1871 г. інтэр'ер пакрыты фрэскавым жывапісам: у апсідзе — «Захоп Ісуса Хрыста воінамі ў садзе», «Нясенне крыжа», «Святы Георгій Багаслоў», «Іаан Залатавуст», «Святыя апосталы Пётр і Павел»; на сценах, слупах і арках меліся выявы: «Нагорная прамова», «Дабравешчанне дзетак», «Святы апостал Андрэй Першазваны», «Святы Васіль Вялікі», «Нарачэнне народа пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі», «Цуд Ісуса Хрыста ў Кане Галійскай», евангелістаў Іаана, Лукі, Матфея і Марка, святых апосталаў Іаана Завядзеева, Міколы Цудатворца, Фамы, Філіпа, Алены. Апсіду вылучаў драўляны 5-ярусны з пазалочаным дэкорам іканастас (створаны новы). У дні святкавання 200-годдзя Мінскай епархіі ў 1993 г. ў храм урачыста ўнесены абраз Трох Віленскіх Пакутнікаў Антонія, Іаана і Еўстафія з часткай іх мошчаў з крыпты Віленскага Свята-Духаўскага сабора. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7.12.1941 г. зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для набажэнстваў, дзейнічалі 2-месячныя пастарскія курсы. Пашкоджаны ў гады 2-й Сусветнай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым ў царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—79 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.І. Курто) з аднаўленнем вобліка храма па стане на 17—18 ст. У 1991 г. перададзены вернікам.
    Касцёл у стылі неаготыкі (Менск. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1839-41 гг.) на Кальварыйскіх могілках #4.)
    Нават у ХІХ ст. Кальварыя яшчэ не ўваходзіла ў гарадскую мяжу Мінска, знаходзілася ад яго «за некалькі вёрст». 3 сярэдзіны ХVІІІ ст. на Кальварыйскіх могілках вядомы касцёл пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа. Пабудавалі яго манахі ордэна кармелітаў, чый кляштар знаходзіўся ў самім Мінску. У 1798 г., пасля ўтварэння Мінскай дыяцэзіі, Кальварыйскі касцёл перайшоў пад патранат мінскіх францішканаў, а могілкі былі аб'яўленыя парафіяльнымі. У 1930-я гг. Крыжаўзвышанскі касцёл застаўся адзіным дзейным у Мінску, але без пробашча. Аднак перад 2-й сусветнай вайной зачынілі і яго. Ненадоўга набажэнствы ўзнавіліся падчас вайны, але адразу ж пасля вызвалення святыню зноў зачынілі і прыстасавалі пад майстэрні. У 1945 г. тэрыторыя Кальварыйскіх могілак была значна павялічаная, але ўжо ў 19б7 г. могілкі зачынілі для пахаванняў. Вярнулі святыню вернікам толькі ў 1980г. яна стала першым у пасляваенны час дзейным каталіцкім касцёлам у горадзе. З даўніх часоў Кальварыйскія могілкі былі месцам пахавання каталіцкай арыстакратыі Міншчыны, іх нават называлі "прывілеяванымі". Тут пахаваныя Ваньковічы, Луцкевічы, фундатары Чырвонага касцёла Вайніловічы, паэт Янка Лучына. Здаўна тут хавалі і духоўных асобаў Мінскай дыяцэзіі. Тут спачываюць біскупы Ліпскі, Рава, кс. Аляксандр Сіпайла. На некаторых магілах узведзены каменныя капліцы-пахавальні - сёння іх тут 11.
    Помнік архітэктуры позняга класіцызму. (Менск. Царква Святой Марыі Магдалены,1847 г. і Іаана Прадцечы.)
    Царква стаіць на былых Старажоўскіх ці Пярэспінскіх (Пярэспа - назва невялікай рачулкі, правага прытоку Свіслачы, сустракаецца ў дакументах з 16 ст.) могілках, якія былі адкрыты на месцы Старажоўскай заставы з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у 1760-я гг. Пабудавана ў 1847 г. з цэглы на месцы драўлянай царквы. Злева ад храма ў 1992 г. пабудавана Свята-Іаана-Прадцечанская хрысцільная царква, асвячоная ў 1995 г., справа — пабудаваная і асвячоная ў 1998 г. капліца ў памяць усіх беларускіх святых. Царква дзейнічала ў час 2-й сусветнай вайны (адкрыта 22.7.1941 г. ў дзень святкавання роўнаапостальнай Марыі Магдаліны). Храм закрыты ў 1949 г., У мураванай агароджы храма ў канцы 19 ст. створана манументальная брама ў эклектычным стылі — барочныя валюты, «рускія» кілепадобная ніша і пазалочаная макаўка над фігурным атыкам, класічная раскрапоўка пілястрамі і разеткамі.
    Апошняй мураванай святыняй са шматлікай фундаванай Радзівілам Сіроткай,з’яўляецца касцёл у Міры. (Касцёл св.Мікалая ў Міры /1599—1605 гг./, (інтэр'ер).)
    Дэкор мірскага Мікалаеўскага касцёла: слаба прафіляваныя карнізы, вялікія праёмы вокнаў і нішы-табернакулы з конхавым завяршэннем маюць рысы мясцовага рэнесансу. Некалькі спрошчаныя архаізаваныя рысы архітэктуры гэтай святыні ў параўнанні з нясвіжскім касцёлам езуітаў, на наш погляд, тлумачацца тым, што ў яе будаўніцтве ўжо не прымаў удзел архітэктар Д.-М.Бернардоні, які ў 1599 г. пераехаў у Кракаў для будаўніцтва касцёла езуітаў святых Пятра і Паўла.
    Капліца пабудавана ў 1904 г. з цэглы паводле праекта пецярбургскага архітэктара Р. Марфельда. (Мір. Мірскі парк. Капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх (1904 г.).)
    Каліца-пахавальня - помнік архітэктуры неарускага стылю. Дынамічна-асіметрычную прасторавую кампазіцыю будынка складаюць прытвор, прамавугольная ў плане зала, 5-гранная апсіда, высокая 4-гранная званіца з купальным пакрыццём, змешчаная з восі фасада ў яго ўсходні куток. Прытвор вырашаны глыбокім рызалітам з 3-вугольным франтонам; уваход аформлены магугным прыземістым арачным перспектыўным парталам, фланкіраваным контрфорсамі. Над прытворам размешчана маляўнічае мазаічнае пано з выявай Спаса.
    Помнік архітэктуры барока з прыўнесенымі ў 19 ст. рысамі рэтраспектыўнарускага стылю. (Ракаў. Царква Праабражэння Гасподняга, інтэр'ер. 1793г.)
    Пабудавана ў 1730—93 гг. з цэглы як храм уніяцкага манастыра,ордэн Базыльян (заснаваны ў 1702, скасаваны ў 1839) на сродкі прыхаджан, а таксама князя Сангушкі і членаў Ракаўскага брацтва св. Ганны. У 1866 г. храм пераасвячоны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву. Мела 6 прыпісных храмаў: Свята-Крыжаўзвіжанскі ў Ракаве, у в. Выгонічы і 4 могілкавыя ў навакольных вёсках. У 1877 г. і 1884 г. рамантавалася. 2-прастольная з прыдзелам у імя св. Міколы, прастольныя святы 19 жніўня і 19 снежня.
    Касцёл пабудаваны на плошчы ў 1933 г. з цэглы намаганнямі графа В.Тышкевіча і ксяндза Петраша, (Пяршаі. Касцёл Святога Юр'я і Божай Маці (1933 г.).)
    Помнік стылізатарскай архітэктуры. Прамавугольны ў плане 3-нефавы аб'ём накрыты 2-схільным дахам; алтарная частка паўцыркульная з бакавымі сакрысціямі. На галоўным фасадзе шырокі рызаліт з 2-гранным шчытом, фланкіраваным надбудаванымі ў апошні час з сілікатнай цэглы 2 бакавымі васьмерыковымі шатровымі вежамі-званіцамі. У цэнтры верхняга яруса рызаліта шырокая арачная ніша, якая аб'ядноўвае 3-арачныя аконныя праёмы; пад імі 3-арачная 2-пілонная лоджыя галоўнага ўвахода. (А.М. Кулагін).
    Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. (Кіявец. Царква Святой Тройцы 1919 г..)
    ЦАРКВА (архіт.). На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавапа ў 1919 г.з дрэва.Крыжова-купальны храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінца, асноўнага аб'ёму, апсіды і нізкіх бакавых прыбудоў. Над бабінцам надбудавана двух'ярусная шатровая званіца (чацвярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам васьмігранны барабан з купалам.Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ганкам на слупах.(А.М.Кулагін)
    Помнік архітэктуры неакласіцызму (Баранавічы.Сабор Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1924—28 гг..).)
    Сабор пабудаваны з цэглы паводле праекта архітэктара Альмінскага. Архітэктура храма ўпрыгожана мазаічнымі смальтавымі пано, выкананымі ў 1902—11 гг. для Свята-Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве па кардонах мастакоў В. Васняцова, М. Бруні, М. Кашалёва, В. Думітрашкі. Пасля зруйнавання варшаўскага сабора ў 1926—27 гг. мазаікі перавезены ў Баранавічы. У інтэр'еры храма 4 магутныя 8-гранныя слупы падтрымліваюць светлавы барабан, адкрыты ў перакрытую плоскай столлю малітоўную залу.
    Перейти к странице:
    • << Первая
    • < Предыдущая
    • 8
    • 9
    • 10
    • 11
    • 12
    • 13
    • 14
    • 15
    • 16
    • 17
    • Следующая >
    • Последняя >>
    4884487048584857479247914790478947884777
    Панорамы 307
    Точки перехода 104
    Инфоточки 169
    Главная Панорамы и места О проекте Сообщество Контакты Помощь

    © 2025 1панорама. Использование материалов сайта возможно только при согласии администрации сайта.

    Яндекс.Метрика