Навагрудак. Навагрудскі замак, руіны XIII-XVI вв. .

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Новогрудок

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Замки и крепости

Тэги:

Дата съемки: 25 августа 2016

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Рэшткі Наваградскага замка.
Наваградак мае унікальны помнік абароннага дойлідства эпохі сярэднявечча — замак на дзядзінцы (Замкавая гара). Узведзены ў старажытным цэнтры горада як велікакняжацкая рэзідэнцыя. На працягу XI — XVI стст. умацаванні гэтага замка прайшлі шлях ад прасцейшай агароджы-частаколу да магутнейшага шматвежавага замка. У XIX—XX стст. яго рэшткі прыцягвалі ўвагу шматлікіх навукоўцаў, мастакоў і аматараў даўніны. Важкі ўклад у вывучэнне гэтага помніка ўнеслі ў 20—30-ыя гады польскія архітэктары Р. Гютлер, Ю. Рэмер, А. Шышка-Богуш, якія праводзілі даследаванне і кансервацыю рэштак замка. Шмат у яго вывучэнні зрабілі беларускія даследчыкі М. А. Ткачоў і Т. Бубенька.
У канцы XVI — пачатку XVII ст. пабудаваны палац, да якога прылягала капэла. У час вайны 1654—1667 гг. рускія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 г. у пачатку верасня, яго занялі казакі I. Залатарэнкі. Пры гэтым замак і горад вельмі пацярпелі падчас асады. Часткова адноўлены ў 1660 г., замак зноў быў заняты войскамі князя А. I. Хаванскага. На гэты раз без бою: наёмны гарнізон, які не атрымаў своечасова плату за службу, адчыніў браму ворагу. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадская, а таксама праслы сцен былі разбураны да падмуркаў. Канчаткова ўдар па замкавых мурах нанеслі ў 1706 г. шведы ў час Паўночнай вайны. К пачатку XIX ст. ад замка на дзядзінцы часткова ўцалелі 3 вежы: Дазорца, Шчытоўка і Касцельная. На працягу XIX ст. разабралі рэшткі першай вежы. У 1906 г. рухнула Касцельная вежа. Дзякуючы намаганням мясцовага аматара старажытнасцяў Т. Корзана, рэшткі вежы былі падпёрты двума эскарпамі. У гады першай сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытоўкі.
Рэшткі Наваградскага замка — яркі сведка багатай шматвяковай мінуўшчыны Наваградка, своеасаблівае люстра складанай гісторыі ўсёй нашай Бацькаўшчыны.
Valery Zeliazei
Карта