Менск.Царква апосталаў Пятра й Паўла на Нямізе.
Информация
Весь мир / Беларусь / Минская область / Минск
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Улицы, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 21 января 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Сармацкае барока ў Менску.
У 1609 г. з далучэннем менскіх архімандрытаў да уніі праваслаўныя менчукі, якія належалі да знатных родаў з дабраславення патрыярха іерусалімскага Феафана аб'ядналіся ў брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—12 гг. з дазволу польскага караля Казімера III праваслаўнаму брацтву, якое дзейнічала пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнага дваранства Менскага ваяводства пад началам Аляксандра Агінскага было распачата будаўніцтва мураванай царквы і манастыра.
У 1871 г. інтэр'ер пакрыты фрэскавым жывапісам: у апсідзе — «Захоп Ісуса Хрыста воінамі ў садзе», «Нясенне крыжа», «Святы Георгій Багаслоў», «Іаан Залатавуст», «Святыя апосталы Пётр і Павел»; на сценах, слупах і арках меліся выявы: «Нагорная прамова», «Дабравешчанне дзетак», «Святы апостал Андрэй Першазваны», «Святы Васіль Вялікі», «Нарачэнне народа пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі», «Цуд Ісуса Хрыста ў Кане Галійскай», евангелістаў Іаана, Лукі, Матфея і Марка, святых апосталаў Іаана Завядзеева, Міколы Цудатворца, Фамы, Філіпа, Алены. Апсіду вылучаў драўляны 5-ярусны з пазалочаным дэкорам іканастас (створаны новы). У дні святкавання 200-годдзя Мінскай епархіі ў 1993 г. ў храм урачыста ўнесены абраз Трох Віленскіх Пакутнікаў Антонія, Іаана і Еўстафія з часткай іх мошчаў з крыпты Віленскага Свята-Духаўскага сабора.
У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7.12.1941 г. зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для набажэнстваў, дзейнічалі 2-месячныя пастарскія курсы. Пашкоджаны ў гады 2-й Сусветнай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым ў царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—79 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.І. Курто) з аднаўленнем вобліка храма па стане на 17—18 ст. У 1991 г. перададзены вернікам.

Карта