Малыя Ляды. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і мужчынскі кляштар,інтэр'ер.
Информация
Весь мир / Беларусь / Минская область / Малыя Ляды
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 02 апреля 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Мураваная царква базыльянскага манастыра, ўзведзена да 1794 г.
Царква па сваёй архітэктоніцы ўяўляе сабою трохнефавую базіліку, але «схаваную», як гэта было, напрыклад, у фарным касцёле ў Гродне і езуіцкім у Пінску. Больш нізкія і вузкія бакавыя нефы накрыты агульным з цэнтральным нефам дахам і не ствараюць яго верхняга асвятлення. У зман уводзіць і дакладна квадратны план кафалікона, які, без уліку канструкцыі перакрыццяў, нагадвае планавую схему візантыйска-рускага крыжова-купальнага храма. Характэрна, што дахі над сярэднімі травеямі кафалікона на бакавых фасадах завершаны трохвугольнымі франтонамі, каб вылучыць грэчаскі крыж у вянчаючых масах збудавання. Аднак базілікальнасць кампазіцыі падкрэслівае структура прамавугольнай алтарнай часткі, якая з'яўляецца непасрэдным працягам цэнтральнага нефа, двойчы паўтараючы крок базілікі, разам з вялікімі прамавугольнымі прыбудовамі сакрыстый.
Пры трохнефавай будове царква мае бязвежавы «брамкавы» фасад, завершаны сціплым трохвугольным атыкавым франтонам, які з дапамогай масіўных барочных валют распластаны на ўсю шырыню храма. З інвентарнага вопісу 1805 г. вядома, што грабяні валют увенчвалі драўляныя дэкаратыўныя вазы, а фасад быў «распісаны на оптыку». Дзеля аптычнай карэкціроўкі пэўнай груваздкасці форм фасада ён падзелены па вертыкалі пілястрамі стылізаванага іанічнага ордэра не на тры, а на пяць частак, што падкрэслівае яго мастацкую незалежнасць ад канструкцыйнай будовы храма. Завышаная манументальнасць і пэўная сухаватасць ордэрнай пластыкі надаюць вонкаваму абліччу збудавання рысы барочнага класіцызму. Водгукі барочнай стылістыкі значна больш адчувальныя ў арганізацыі інтэр'ера царквы. Апорныя слупы раскрапаваны слаістымі пілястрамі. Ураўнаважаны рытм падпружных арак падкрэслівае падоўжную дынаміку інтэр'ера.
Пачыная з 1809 г. пры манастыры дзейнічала павятовая (Ігуменская) чатырохкласная школа, пад прыглядам Віленскага ўніверсітэта, куратарам яе быў доктар права Казімір Манюшка. На базе гэтай стаўшай вядомай ляданскай школы ў 1834 г. была зроблена руская духоўная семінарыя.

Карта