Наваспаск. Уніяцкая царква (руіны), XVIIIст..
Информация
Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Новоспасск
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Заброшенные сооружения, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 20 мая 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Наваспаск – руіны некалі велічнага манастыра.
Пры дарозе, якая вядзе з Крэва на Смаргонь, стаяць руіны загадкавага храма. Звесткі пра яго дастаткова скупыя, у іх гэты помнік даўніны фігуруе як былы базыльянскі манастыр у Суцькаве. Вёска Суцькава побач і прыналежыць да цяперашняга Сінькоўскага сельсавету. Самы руіны бліжэй да паселішча Наваспаск (да 1964-га мясціна называлася проста – Ферма). Першы ўніяцкі храм тут быў заснаваны яшчэ ў час Рэчы Паспалітай, дакладная дата забудовы невядомая. Ёсць некаторыя звесткі, што будаўніцтва ішло ажно 35 гадоў. Паводле іншых крыніц храм паўстаў у 1808-ым годзе. Уражвае магутны падмурак будыніны, які зроблены не з камянёў, а з цэглы. Манастыр быў ведамы тым, што ў ім захоўвалася адна з трох копій плашчаніц, што знаходзіліся на беларускіх землях. Пасля ліквідацыі Ўніі храм быў перароблены ў праваслаўную царкву, званы з яго знялі. Усе каштоўнасці былі разрабаваны і вывезены. Разбураны ён быў у час першай сусветнай вайны. З таго часу манастыр стаіць у руінах. За польскім часам былі няўдалыя спробы стварыць тут касцёл, а побач з старым храмам была пабудаваная драўляная праваслаўная царква (яна не збераглася). У савецкі час значную частку цэглы расцягнулі мясцовыя жыхары, іншая частка цэглы і інтэр’ера старога помніка пайшлі на пабудову Крэўскага шпіталя, яшчэ частка трапіла ў Жодзішкі. Яшчэ нядаўна храм амаль хаваўся ў суцэльным зарасніку дрэваў і кустоўя. За апошнія гады, аднак, тэрыторыя была значна ачышчана, толькі пры тым чамусьці былі знішчаны і садовыя дрэвы. А вакол высілкамі прадпрымальніцы была пабудаваная новая праваслаўная царква. Самае прыкрае аднак у тым, што руіны некалі выдатнага шэдэўра архітэктуры нават не занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя

Карта