Менск.Касцёл Святой Тройцы (Св. Роха).
Информация
Весь мир / Беларусь / Минская область / Минск
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 28 мая 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Касцёл уяўляў сабой cтыль неаготык.
Троіцкі касцёл (Святога Роха, Залатагорскі) ўздымаецца на Залатой горцы каля перакрыжавання пр. Ф. Скарыны з вул. Даўгабродскай. Першы Троіцкі касцёл быў пабудаваны з дрэва каралём Ягайлам, але 14.8.1409 г. ён згарэў. Пасля закрыцця парафіяльных набажэнстваў у касцёле дамініканцаў 19.7.1832 г. ксёндз М. Ліпіц перанёс службу ў невялікую капліцу на Залатой горцы, якая з 1842 г. стала парафіяльным касцёлам.
Касцёл уяўляў сабой аднанававы, аднавежавы, прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай і 2 закрыстыямі па баках. Стыль неаготыкі, у якім пабудавалі святыню, дакладна вытрыманы ў падзеле фасадаў 3-ступеньчатымі контрфорсамі, завершанымі невялікімі фіяламі, стральчатых завяршэннях нішаў, аконных праёмаў, уваходнага партала з акном-ружай над ім. Дамінантай кампазіцыі стала 2-ярусная вежа-званіца пад шатровым дахам над галоўным фасадам, дзе знаходзіліся 4 званы "Браніслава", "Леанард", "Стэфан", і малы безыменны з надпісам "Roku Panskiego 1799". Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі і контрфорсамі ў прасценках, апяразаны карнізам і фрызам. Неагатычны стыль вытрыманы і ў інтэр'еры касцёла, перакрытым цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
3 мая 1922 г. канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў. У 1930-я гг. касцёл зачынілі. Са святыні вынеслі алтары, арганы, касцельныя каштоўнасці, знікла і знакамітая фігура св. Роха. У 1942 г. набажэнствы аднавіліся, але пасля вайны святыня зноў была зачыненая і прыстасаваная пад кнігасховішча.
3 1991 г. у касцеле Найсвяцейшай Тройцы аднавілі набажэнствы (пакуль што ў вольны ад канцэртаў час). 16 жніўня 1998 г. фігура св. Роха, цяпер зробленая з металу скульптарам В. Янушкевічам, зноўку заняла сваё месца ў правым алтары. Гэты ж скульптар з'яўляецца аўтарам фігуры Найсвяцейшай Марыі Панны ў левым алтары, стацыяў Крыжовага Шляху, Укрыжавання і мэмарыяльнага знаку перад лесвіцай вядучай на касцельны пляц.
А.М. Кулагін.

Карта