Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Слоним

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 14 августа 2017

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак.
Касцёл — помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму. 1-нефавая базіліка, у кампазіцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сячэнні вежа званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб'ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, арачныя нішы) завершаны 4-схільным пакатым дахам. Аконныя праёмы дэкарыраваны франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, раслінным арнаментам. Фасады крапаваны плоскімі пілястрамі, апяразаны прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сцен алтарнай часткі прымыкаюць рознавялікія прамавугольныя ў плане сакрысціі. Уздоўж паўночнага фасада цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. У час рамонту ў 1930-я гг. пад капітэлямі насценных пілястраў выяўлены ракайльныя картушы з надпісамі, якія прысвечаны пакутам Хрыста на шляху да Галгофы. Плоскасць паўкруглай апсіды, што арыентавана на плошчу, дэкарыравана фігурнай стукавай рамай, у якой было змешчана іканаграфічнае пано. ...
Унутры зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі, пераходзіць у больш вузкую паўкруглую апсіду. Сцены члянёны масіўнымі пілонамі, капітэлі якіх дэкарыраваны стылізаваным раслінным арнаментам. Начынне інтэр'ера (5 стукавых алтароў, амбон, спавядальня) выканана ў 1751—64 гг. дэкаратарам Іаганам Гедэлем і яго памочнікам Антоніем паводле малюнкаў І.К.Глаўбіца. У вырашэнні алтароў сінтэзуюцца дэкаратыўная скульптура, жывапіс і прыкладное мастацтва. Галоўны алтар «Бязгрэшнае зачацце» 2-ярусны, ... .
Жылы корпус прыбудаваны да касцёла ў 1720(?) г. пад кіраўніцтвам архітэктара І. Авадовіча. Утварае ўнутраны прамавугольны ў плане двор. Фасады рытмічна члянёны пілястрамі, контрфорсамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні вугал корпуса вылучаны рызалітам рэфектажа з магутнымі контрфорсамі. Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэнні.
Літ.:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Valery Zeliazei
Карта