Косава. Касцёл Святой Тройцы.

Информация

Весь мир / Беларусь / Брестская область / Коссово

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 13 августа 2017

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Помнік архітэктуры неараманскага стылю.
У цэнтры горада. Пабудаваны ў 1878 г. з цэглы як парафіяльны на сродкі парафіян і прамыслоўца В. Пуслоўскага. У ранейшым косаўскім касцёле хрысціўся Тадэвуш Касцюшка, будучы кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., які нарадзіўся ў суседнім фальварку Марачоўшчына.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. 1-нефавы прамавугольны ў плане аб'ём і ніжэйшая 5-гранная апсіда з 2 сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны 4-граннай шатровай вежай-званіцай, крапаваны трайной стральчатай аркатурай і прарэзаны акном-ружай у прафіляванай стральчатай арцы. Партал увахода вылучаны стральчатым праёмам і завершаны стромкім 2-схільным вімпергам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, стральчатымі вокнамі з вітражамі.

Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якія аздоблены арнаментальнай размалёўкай. Над уваходам хоры на 2 калонках. Захаваўся механічны арган. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з'яўляецца абраз «Маці Божая Міласцівая». Захаваліся габеленавыя арнаты 1781 г. і 1852 г., драўляныя скульптуры анёла і Яна Хрысціцеля. Захоўваецца копія арыгінальнага запісу ў мэтрычнай кнізе аб хрышчэнні Тадэвуша Касцюшкі ў косаўскім касцёле.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Valery Zeliazei
Карта