Жыровіцы. Манастыр базыліян, царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Жировичи

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 14 августа 2017

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы ў Жыровіцах
Успенскі сабор у Жыровіцах заснаваны ў 1613 г. як галоўны храм жыровіцкага манастыра базыліян. Спачатку пабудаваны ў стылі барока (будаўніцтва закончана ў 1650 г.). Мураваная трохнефавая крыжова-купальная базіліка даўжынёй больш 55 м і вышынёй каля 40 м мае паўкруглую алтарную апсіду ступеньчатага контуру. З паўночнага і паўднёвага бакоў да сабора прымыкаюць малыя цэрквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Раства Іаана Прадцечы.

У галоўнай частцы сабора першапачаткова меліся дзве вуглавыя вежы, характэрныя для віленскага барока. Пры рэканструкцыі ў 1828 г. вежы разабралі. У межах асноўнага аб'ёму захаваліся толькі іх ніжнія ярусы. Пасля рэканструкцыі Успенскі сабор набыў рысы класіцызму. Былі зменены дэкор, форма светлавога барабана і купала; фасады аздоблены падвойнымі калонамі і пілястрамі і завершаны трохвугольнымі франтонамі. У партале галоўнага фасада выкарыстаны матывы візантыйскай архітэктуры.

Інтэр'ер сабора захаваў барочны характар. Прастора трансепта павялічана цэнтральным купалам. Паўночны неф перакрыты кесаніраваным скляпеннем, паўднёвы — скляпеннем на ветразях. Вялікі прафіляваны карніз антаблементам ахоплівае прастору інтэр'ера зверху, сцены расчленены пілястрамі. Нефы аддзелены высокімі аркадамі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Яны ўпрыгожаны стукавым арнаментам, падпружныя аркі маюць фрэскавыя філёнгі.

Манументальная конха цэнтральнага двухсветавага нефа прарэзана люнетамі і запоўнена фрэскай «Спас Пантакратар». Магутны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сячэння. Архітэктурна-канструкцыйнае і дэкаратыўнае вырашэнне накіравана на падкрэсліванне лёгкасці, паветранасці, бязважкасці гэтай часткі інтэр'ера: шырокая падкупальная прастора багата асветлена праёмамі светлавога барабана і ліхтара. Скляпенне купала імітуе нябесную сферу.
З разнастайнасці арнаментальных матываў выдзяляецца стукавы арнамент геаметрычнага характару на скляпеннях ... .
В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін.
Valery Zeliazei
Карта