Слонім. Касцёл Святой Троіцы.
Информация
Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Слоним
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 14 августа 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Траецкая царква ў Слоніме - былы касцёл бернардзінцаў.
Будаўніцтва касцёла бернардзінцаў у Слоніме датуецца даволі дакладна: місія бернардзінцаў запрошана сюды ў 1630 г. Янам Жарноўскім, а ў 1639—1645 гг. на сродкі каралеўскага сакратара Радвана змураваны кляштарны комплекс з касцёлам Св. Тройцы, які быў асвячоны біскупам М.Слупскім толькі ў 1671 г., пасля Андрусаўскага замірэння. Пасля паўстання 1863 г. скасаваны (1864 г.) і паводле загада гродзенскага губернатара Скварцова перададзены Слонімскаму праваслаўнаму духавенству. Касцёл рэканструяваны пад царкву (асвячона ў 1867) гродзенскім губернскім інжынерам Нябольсіным. На 1889 г. налічвалася 1807 прыхаджан. У 1921 г. вернуты католікам, зараз праваслаўная царква. Прастольнае свята — дзень Святой Тройцы.
Царква — помнік архітэктуры барока і ракако. 1-нефавая бяскупальная базіліка з выцягнутым прэсбітэрыем. Кампактная развітая па падоўжнай восі прасторавая кампазіцыя выразна падкрэслена 3-яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе, сцены якой упрыгожаны прафіляванымі карнізамі, плоскімі капітэлямі. Шырыня алтарнай апсіды нязначна адрозніваецца ад шырыні нефа, у выніку чаго яны накрыты агульным высокім дахам з адзіным вільчыкам, што надае збудаванню «базілікавую» падоўжнасць, нагадвае арганічнае зліццё цэнтральнага нефа базілікі з прэсбітэрыем у папярэдніх трохнефавых помніках. Гэты кампазіцыйны прыём, тыповы для сакральнага дойлідства беларускага барока, не характэрны для культавых збудаванняў Польшчы таго ж часу. Кампазіцыю збудавання ўскладняюць квадратныя ў плане фамільныя капліцы, накрытыя шлемападобнымі купаламі з ліхтарамі, і магутныя контрфорсы. Паўночная капліца прыбудавана ў 1668 г. і з'яўлялася пахавальняй графаў Шлізняў, аб чым сведчыць мармуровая пліта пры ўваходзе. Паўднёвая капліца прыбудавана ў 1750 г. і з'яўлялася пахавальняй князёў Палубінскіх. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, і толькі ракайльны картуш над бакавым уваходным парталам сведчыць аб рэканструкцыі будынка ў сярэдзіне 18 ст.
Інтэр'ер ... .
Т.В. Габрусь.
А.М. Кулагін.

Карта