Слонім.Касцёл Святога Андрэя Апостала #1.
Информация
Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Слоним
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 14 августа 2017
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
Помнік архітэктуры ракако,або "італьянец" на Літве.
Першапачаткова святыня знаходзілася ў цэнтры сярэдневяковага горада Слоніма, на Замосці.
1490 г. - Па ініцыятыве караля Казіміра IV Ягайлавіча, які выдаў на гэтую мэту значную грашовую суму, пачалася будова новай драўлянай святыні (першая культавая фундацыя горада).
1493 г. - Касцёл быў асвечаны.
1593 г. - Тагачасны слонімскі стараста Леў Сапега шчодра надзяліў слонімскую парафію зямлёю пад могілкі, будынак шпіталю, школу і дом парафіяльны. Пазней кароль Жыгімонт III гэта падцвярджае і пашырае.
1655-61 г. - У часе вайны з Маскоўшчынай касцёл быў знішчаны. Святая Імша адпраўлялася ў драўлянай каплічцы.
1775 г. - 3 ініцыятывы і сродкаў кс. Каноніка Францішка Анцуты і віленскага біскупа Гедройца, быў узнесены цяперашні касцёл. Стыль сучаснага барока ўвенчаны вежамі ў стылю ракако (шчыты з ліхтарамі) і алтарамі (іх было 7). Аднанефавы інтэр'ер перакрыты цыліндрычным скляпеннем, аздобленым фрэскамі, прадстаўляючымі сцэны з жыцця Маці Бажай.
Пач. XX ст. - Фрэскі адрэстаўрыраваў мастак Ігнат Мазурэк з Кракава. Быў пакладзены новы тэракотавы паркет на прэзбітэрыюм і устаноўлены 15-ці галасовы арган (выкананы ў Варшаве).
Першая Сусветная Вайна - Святыня падверглася значнаму знішчэнню. Пасля вайны рэстаўрацыйныя работы пачаў кс. пробашч Вэбер (забіты 29.01.1919 г.). Працягвалі яго паслядоўнікі.
Ад 1945 г. - Касцёл быў зачынены, а потым пераўтвораны ў склад солі.
1990 г. - Рэстаўрацыйныя работы знішчанай святыні пачаў цяперашні пробашч а. Вітольд Жэльветро. Рэстаўрыраваны паводле праекта архітэктара В.Атас, мастакамі М.Залатуха і У.Ракіцкім (фрэскавы жывапіс).
11.09.1993 г. - Адноўленая святыня была рэкансэкравана нунцыям апостольскім у Беларусі Абп. Монтальвэ, мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Апб. К. Свёнткам і Бп. Гродзенскім А. Кашкевічам.
Шануецца абраз Маці Божай Жыровіцкай.
Помнік архітэктуры ракако. Кампактны 1-нефавы прамавугольны ў плане аб'ём з бакавымі нізкімі крыламі трансепта накрыты 2-схільным чарапічным дахам з вальмай ... .
А.М. Кулагін.

Карта