Сынкавічы. Царква Святога Міхала Арханёла #1.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Сынковичи

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 15 августа 2017

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Гатычная муроўка.
Царква Св. Міхаіла стаіць ў глушы, у далечыні ад буйных гарадоў. Царква - адзіны з існуючых помнікаў, які захаваў сваю аўтэнтычнасць, цнатлівасць, што і дазволіла яму стаць помнікам архітэктуры сусветнага значэння. Касметычныя рамонты, якія праводзіліся ў 1841 і 1881 гг. істотна не змянілі аблічча помніка. У розныя часы помнік вывучалі даследчыкі архітэктуры А. Шышка-Богуш, М. Сакалоўскі, Г. Вераб'ёў, Ю. Зубрыцкі, I. Ядкоўскі, М. Шчакаціхін і інш. Цікавыя замалёўкі храма зрабіў у другой палове XIX ст. беларускі краязнаўца і мастак В. Гразноў.

Гісторыкі архітэктуры адышлі ад фантастычнай даціроўкі будаўніцтва храма ў 1407 г., прапануемай краязнаўцамі. Дакладны час збудавання Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы невядомы, але агульная гатычная канструкцыя і зорчатае скляпенне дазволілі даследчыкам найбольш верагодным часам лічыць пачатак XVI ст.

Верагодна Міхайлаўская царква была ўзведзена амаль адначасова (але хутчэй — пазней) з віленскай Троіцкай царквой і тымі ж майстрамі. Магчыма, яна мела за фундатара таго ж К. Астрожскага. Асноўным аргументам на карысць гэтага з'яўляецца аналагічнае (даволі незвычайнае) вырашэнне алтарных частак гэтых храмаў. На ўзроўні падлогі яны былі па праваслаўнай традыцыі трохапсіднымі, а на ўзроўні гзымса - аднаапсіднымі. Тры амаль аднолькавыя паўкруглыя апсіды пры дапамозе ступеньчатых арачных тромпаў злучаны ў адну, накрытую высокім кроквенным дахам. Форма і канструкцыя гэтых варонкападобных тромпаў таксама паходзіць з візантыйскай архітэктуры. Ужыты своеасаблівы прыём не толькі ствараў тэхнічна больш выгадную канструкцыю даху, але і ў больш шырокім сэнсе адлюстраваў тэндэнцыю паступовага пераходу ад трохапсіднасці праваслаўных храмаў старажытнарускага перыяду да аднаапсіднасці, характэрнай для беларускага храмабудаўніцтва эпохі барока ... .

Крыніца:
Т.В. Габрусь
Мураваныя харалы
Мінск, "Ураджай", 2001

Міхась Ткачоў
Замкі Беларусі
Мінск, Полымя, 1977
Valery Zeliazei
Карта