Солы.Касцёл Маці Божай Ружанцовай.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Солы

Категории: Архитектура, Достопримечательности

Тэги:

Дата съемки: 10 сентября 2016

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Першы храм у Солах заснаваны да 1598 г. па фундацыі Х(?).Радзівіл - жонкі віленскага ваяводы.
Новы касцёл пабудаваны ў 1926—34 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара А. Дубановіча на сродкі парафіян (540 тыс. злотых). Неабходнасць у новым храме абумоўлівалася сціпласцю і стылявой невыразнасцю папярэдняга драўлянага касцёла пачатку 20 ст. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Баніфацыя Трахневіча.
У архітэктуры касцёла дойлід адхіляе патрабаванне абавязковай франтальнай сіметрыі, бо ўпэўнены, што толькі пры існаванні творчай свабоды магчыма дасягнуць жывога кампазіцыйнага руху архітэктурных мас. Відавочна прыхільнасць да аб'ёмна-прасторавай пластычнасці. Кампазіцыя і архітэктура будынка разлічана на ўспрыманне ў прасторы — да гэтага заклікае яго дынамічная асіметрычнасць. Асновай кампазіцыі з'яўляецца высокі карабель нефа, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай і гранёнай сігнатуркай па цэнтры. Да нефа далучаны крылы трансепта і паўкруглая апсіда з канічным пакрыццём. Невысокія прыбудовы сакрыстый завершаны крывалінейнымі парапетамі. Своеасаблівасць збудаванню надаюць бакавыя галерэі-аркады (рэнесансная рэмінісцэнцыя) і паўкруглы ў плане ўваходны экзанартэкс (прытвор). Вертыкальная дамінанта будынка — бакавая двух'ярусная вежа-званіца з двайным фігурным барочным купалам, увянчаным шпілем і крыжам.
Фасады завершаны фігурнымі шчытамі з барочнымі валютамі, члянёны выкладзенымі з вапняковых блокаў контрфорсамі (рудыменты готыкі). Пластычнае багацце ўзрастае, актывізуецца, супрацьпастаўляецца вертыкальным і гарызантальным рухам архітэктурных мас. Дынамічнае зрушэнне з планіровачнай восі званіцы, павышаная пластычная экспрэсія, актывізацыя сілуэта, унутраная напружанасць кампазіцыі і ўзаемаперарастанне мас выклікае адчуванне арганічнага росту барочнага цела. Надзелены гіпертрафіраванай пластычнасцю і маляўнічасцю храм па свайму характару набліжаецца да своеасаблівай архітэктурнай скульптуры. У кампазіцыі інтэр'ера пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, у якое раскрываюцца перакрытыя цыліндрычным скляпеннем неф з вузейшай апсідай ... .
Valery Zeliazei
Карта