Менск. Архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі #1.

Информация

Весь мир / Беларусь / Минская область / Минск

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Здания, Площади, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 02 ноября 2018

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Гісторыя езуіцкага калегіўма ў Менску пачалася з ХVII ст..
У 1700 г., 24 кастрычніка, суперыёр езуітаў Антоні Бжастоўскі асвяціў вуглавы камень новай святыні, якой з цягам часу наканавана было стаць галоўнай святыняй горада, самай велічнай базылікай Мінска і галоўнай яго высотнай дамінантай, а пасля і заняць вышэйшую ступеньку ў іерархіі Касцёла на Беларусі. Шчодрыя ахвяраванні духоўных асобаў, магнатэрыі, шляхты садзейнічалі хуткаму ўзвядзенню касцёла. У 1705 г. аб'ём быў перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі над вокнамі, у 1708 г. скончаны інтэр'ер. У 1709 г., 31 ліпеня, святочная Імша ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы - заснавальніка і патрона ордэна езуітаў - цэлебравалася ўжо ў новай каменнай святыні. І нарэшце «16 сакавіка 1710 г., на другі тыдзень Вялікага посту, віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі (брат суперыёра) кансэкраваў касцёл імя Езуса, Марыі і св.Барбары». Над Менскам узнесла дзве высокія вежы выдатная базыліка ў стылі барока... .
Архітэктоніка менскага касцёла езуітаў, паўтараючы ў асноўным структуру папярэдніх мураваных святынь горада, магчыма, упершыню ў храмабудаўніцтве ордэна ў ВКЛ парушае іх устойлівую ідэалагічна-праграмную схему. Будынак касцёла ўяўляе сабою трохнефавую базіліку без трансепта, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны неф апсідай прэсбітэрыя, якая мае больш нізкі асобны дах (нельга не адзначыць водгук мясцовага рэнесансу). Дынаміка кампазіцыі традыцыйна нарастае ад больш нізкіх аб'ёмаў алтарнай часткі да двухвежавай пласціны галоўнага фасада-нартэкса. Будаўніцтва верхніх ярусаў вежаў завершана ў 1730—1732 гг. напачатку станаўлення віленскага барока, таму іх пластыка адносна стрыманая (у параўнанні з больш познімі завяршэннямі вежаў гродзенскага касцёла св. Францыска Ксаверыя)... .

Літ.:
"Каталіцкія святыні",
Т.В. Габрусь "Мураваныя харалы".


Valery Zeliazei
Карта