Рубяжэвічы. Касцёл Святога Юзафа рамесніка #1.

Информация

Весь мир / Беларусь / Минская область / Рубежевичи

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Культурные мероприятия, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 26 мая 2019

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Касцёл Святога Юзафа рамесніка. Рубяжэвічы.
У 1866 г. даўні рубяжэвіцкі драўляны касцёл 1799 г. быў перабудаваны пад царкву і вялікая каталіцкая парафія засталася без храма. Існуе мясцовае паданне, згодна з якім мешчанін Антоні Тур, адразу пасля перадачы пад царкву будынка касцёла, неаднаразова пісаў і тройчы ўручаў уласнаручна заявы цару ў Пецярбурзе з просьбай дазволіць адбудаваць касцёл. Антоні вылучыў вялікі камень на поле, прывёз яго на пяшчаны ўзгорак, і кідаючы камень, сказаў: "тут будзе пабудаваны каталіцкі касцёл". У параднага ўваходу касцёла і сёння ляжыць "камень Тура" з надпісам 1866 г. За гэты камень Тур быў абвінавачаны ўраднікам і высланы ў Сібір.
У 1905 г. вернікі Рубяжэвічаў, пры падтрымцы арандатараў, землеўласнікаў і кіруючых маёнткамі, паднялі перад расейскім урадам хадайніцтва аб дазваленні ім пабудаваць на свае сродкі касцёл. Касцёл пабудаваны на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзгорку, ў 1907—11 гг. з каменю намаганнямі ксяндза Юзафа Скакоўскага з Койданава, 15 тыс. рублёў на будаўніцтва ахвяравала Алена Ленская. Штодня працавала да 100 чалавек.
Вялікі алтар для касцёла прывезены з Вільні ў 1935 г., мае бронзавую статую Езуса Хрыста. Абраз Божай Маці Вастрабрамскай, па паданні, падораны Бянігнай Валасевіч, маці Янкі Луцэвіча (Янкі Купалы). Статуя св. Антонія - са старога касцёла. Амбон узведзены ў 1912 г. на сродкі Разаліі Чачотавай. Арган набыты ў 1928 г. у Вільні Вацлавам Бярнацкім. Мае 20 рэгістраў, 820 трубаў, двумануальныя і педальная клавіятуры.
Званы на вежы касцёла маюць надпісы на польскай мове: "Каралева кароны польскай маліся аб нас", "Найсвяцейшае Сэрца Езуса, пануй над Польшчай і клапаціся аб нашым прыходзе", "Хай гук мой пранікае ў сэрца грэшніка", "Збудавалі рубяжэвіцкія вернікі клопатам кс. Юльяна Тарасевіча ў Гасподнім Годзе 1925", "Святы Юзэфаў", "Звонавы ліцейны завод братоў Фяльчынскіх у Калушы і Пшемысле". Малы звон мае надпіс: "Прыйдзіце, паклоніцеся Госпаду, апяіце Богу нашаму", "Канстанты - Міхал - Цэліна 1939 г. Звонавы завод І. Крушэўскага ў Вецрове"...

Valery Zeliazei
Карта