Талачын. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

Информация

Весь мир / Беларусь / Витебская область / Толочин

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Здания, Культурные мероприятия, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 01 сентября 2019

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Талачыне.
Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.
У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604 годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.
Па падзелах Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі ў 1804 годзе гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне «Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду» (Маскоўскага патрыярхату), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.
За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.

У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак,барокавай стылістыцы помніка.
Valery Zeliazei
Карта