Ваверка. Касцёл Перамянення Пана #1.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Ваверка

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Культурные мероприятия, Улицы, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 01 июля 2020

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Касцёл Перамянення Гасподняга — каталіцкі храм у вёсцы Ваверцы Лідскага раёна.
Першы драўляны касцёл у Ваверцы быў пабудаваны ў 1413 годзе па фундацыі пана Міхала Галгіновіча і першапачаткова асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы (гэта першае гістарычнае ўзгадванне вёскі ў пісьмовых крыніцах). У 1500 годзе тут вядомыя ўжо дзве парафіі — у Вялікай (Старой) і Малой Вавёрках. Пасля Галгіновічаў вёскай уладарыў Мікалай Юндзіловіч, з 1522 г. — Косцевічы, потым Галеўскія. У 1570 Вавёрка атрымала статус мястэчка Лідскага павета. У сярэдзіне XVІ ст. пры касцёле ў Вялікай Вавёрцы дзейнічалі тры альтарыі. Пры гэтым парафія ў Вялікай Вавёрцы лічылася адной з самых багатых у Віленскай дыяцэзіі, а парафія ў Малой — «убогай». У 1568 г. парафія была пераведзена ў кальвінізм, але з 1648 года, дзякуючы езуітам, якія заснавалі тут сваю місію, зноў стала каталіцкай. Адроджаная святыня была пераасвечана пад тытулам Св. Фрашцішкі. З гэтага часу ў гістарычных дакументах знікаюць звесткі аб парафіі ў Малой Вавёрцы. І мястэчка, і касцёл былі знішчаны падчас вайны 1654-67 гадоў з Масковіяй.

Касцёл мураваны з цэглы на высокім фундаменце з каменя. Пабудаваны ў форме крыжа. Даўжыня 41,15 метра, шырыня 19,7 метра. Даўжыня касцёла 35 метраў. Максімальная вышыня скляпення — 11 метраў, у бакавых нефах — 7 метраў. Касцёл мае дзве вежы, вышыня якіх складае 44 метры. У левай вежы знаходзяцца два званы.
Будынак уяўляе сабой дзвюхвежавую трохнефную базіліку з прамавугольнай у плане апсідай, якую фланкуюць дзве невялікія сакрысціі, і трансептам, крылы якога ўтвараюць пяцігранныя ў плане капліцы. Галоўны фасад, завершаны маленькім неабарочным франтонам, фланкаваны дзвюма пяціяруснымі (апошні ярус пяцігранны, ніжэйшыя — чацверыковыя) вежамі-званіцамі, увенчанымі фігурнымі неабарочнымі купаламі з глаўкамі. Фігурны неабарочны франтон завяршае і сцяну цэнтральнай навы.
У касцёле знаходзяцца дзве сакрыстыі, старая (яшчэ ад папярэдняга касцёла) і новая.
Касцёл абгароджаны мурам з каменя, а ад паўднёвага боку з цэглы.

https://be.wikipedia.org
Valery Zeliazei
Карта