Ліда.Касцёл піяраў св.Язэпа Каласанта.

Информация

Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Лида

Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Культурные мероприятия, Улицы, Храмы

Тэги:

Дата съемки: 01 июля 2020

Автор: Valery Zeliazei


Точки перехода

Места
Ліда.Касцёл піяраў св.Язэпа Каласанта.
Першы храм i кляштар піяраў у Лідзе былі пабудаваныя ў 1757-58 па фундацыі падстолiя ВКЛ Iгната Сцыпiёна дэ Кампа (1756). У 1758 піярамі была адкрыта бясплатная публiчная школа. А ў 1770 у куплёным з дапамогай кс. Аляксандра Волмера фальварку Пастаўшчына пачалiся прыгатаваньнi да пабудова калегiюму. У 1772 пры калегіюме працавалi 8 пiярскiх капланаў. У 1775 школа была зацверджана Варшаўскiм сеймам. У 1795 пасьля "рэвалюцыйнага" казаньня а. Ваўрынец Адамовiч папаў пад арышт, а ў 1799 частка кляштарных будынкаў была канфіскаваная для гарнiзоннай царквы расейскага войску.
У 1797-1825 быў пабудованы сучасны мураваны храм. У 1801 кс. Казiмiр Нарбут пасвяціў вугольны камень. Сама святыня была асвячона ў гонар св. Язэпа Каласанта толькі праз 20 гадоў - у 1820. Пасля падаўлення паўстання калегіюм піяраў быў зачынены (1834). Сам кляштар быў зачынены i перададзены праваслаўным у 1843. У 1845 а. Язафат Вайшвiла пабудаваў шпiталiк (для "дзядоў") пры гарадскiх могiлках. Пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага ў 1863 касцёл зачынены, будынак перададзены пад праваслаўную царкву. У 1888 у кляштары размяшчаецца праваслаўнае духавенства.
Помнік архітэктуры класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра. Класічны храм-ратонда перакрыты паўсферычным купалам з 8-гранным ліхтаром. Да круглага аб'ёму па восі ўсход—захад далучаюцца больш нізкія прамавугольныя прытвор з 4-калонным порцікам і 2-павярховыя сакрысціі, з поўдня і поўначы — невялікія рызаліты. Порцік і рызаліты завершаны 3-вугольнымі франтонамі, сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Унутры па перыметры залы размешчана 8 пар дарычных калон, якія нясуць спрошчаны антаблемент. Па папярочнай восі храма — бакавыя ўваходныя парталы. Столь размалявана ў тэхніцы грызайль з імітацыяй кесонаў і разетак. Пры ўваходзе ў храм знаходзіцца мемарыяльная пліта з партрэтным медальёнам і надпісам.
Побач з храмам размешчаны мураваныя 1-павярховы кляштарны корпус і званіца.

Крыніцы:
o. Jan Fibek
А.М. Кулагін
Valery Zeliazei
Карта