Гервяты.Касцёл Святой Тройцы (1903).
Информация
Весь мир / Беларусь / Гродненская область / Гервяты
Категории: Архитектура, Города и села, Достопримечательности, Храмы
Тэги:
Дата съемки: 07 мая 2016
Автор: Valery Zeliazei
Точки перехода
Места
«Беларускі Нотр-Дам»
Касцёл Святой Тройцы-прыклад неагатычнага стылю.
Пабудова ўяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку з трансептам у заходняй частцы накрытую двухсхільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завершанае металічнай вежачкай, а грэбень — керамічнымі трыліснікамі. З усходу да галоўнага нефу прыбудаваная высокая двух'ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацверыковым ніжнім ярусе аздобленыя аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў фланкіраваны дэкаратыўнымі пілонамі, астатнія расчлянёныя высокімі стральчатымі спаранымі вокнамі.
Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны знешнімі чатырохступеньчатымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сценах бакавых нефаў размешчаныя па два высокія спараныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэнні. Бакавыя фасады храму ўпрыгожаныя аркатурназубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе трохступеньчатых зубцоў і карніз.
Ідэнтычна вырашаныя алтарны фасад і тарцы трансепта маюць чатырох'ярусную кампазіцыю з вылучэннем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, фланкіраваным двума контрфорсамі з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе перспектыўны партал, завершаны вімпергам і «ружай». Унутры нефы перакрытыя крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых падпружных арках. Калоны маюць складаную прафіліроўку і нагадваюць гурты калон старажытных гатычных сабораў. У алтары зберагліся фрагменты каляровых вітражоў.
Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Вакол храма разбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і фігурамі апосталаў.
Храм называюць «маленькай Швейцарыяй» і «беларускім Нотр-Дамам». У адпаведнасьці з шэрагам апытанняў, ён прызнаны самым прыгожым касцёлам Беларусі.

Карта