Статистика
«Найбольш яркая індывідуальнасць таго часу ў віленскім рэгіёне»
(Міхалішкі. Касцёл Святога Міхала Арханёла, интэр'ер (1662—84 гг.).)
Касцёл Міхаіла Арханёла пры кляштары аўгусцінцаў у в. Міхалішкі - найбольш тыповы і найменш перабудаваны на сённяшні дзень помнік «сармацкага» барока. Пры касцёле была мураваная капліца. У 1-ю сусветную вайну касцёл пашкоджаны, у 1920-я гг. адноўлены. Дзейнічае. Галоўны фасад як тэатральная дэкарацыя стварае медыявістычны вобраз святыні. Тым больш уражвае кантраст паміж сярэдневяковай дэкарацыяй фасада і пышным барочным аздабленнем інтэр'ера міхалішскага касцёла.
Помнік архітэктуры неагатычнага стылю — Аляксееўскі касцёл.
(Івянец. Касцёл Святога Аляксея (1905-07гг.).)
Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка на каталіцкіх могілках у ансамблі з аднастылявай брамай. Пабудаваны ў 1905—1907 гг. па фундацыі мужа і жонкі Эдварда і Альжбеты Каверскіх. 2 мая 1905 г. архібіскуп Ежы Шэмбек асвяціў закладны камень, а 23 снежня 1907 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне храма. 3 1976 г. ён выкарыстоўваўся пад кнігасховішча сталічнай бібліятэкі (былой Дзяржаўнай імя У.І. Леніна). Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансепта.
Гісторыя маёнтку Ястрамбель, пачынаючы з ХІХ ст., зьвязаная з Катлубаямі — шляхецкім родам татарскага паходжаньня. Першым валадаром сядзібы з гэтага роду быў Міхал Катлубай, рахункавод Радзівілаўскай камісіі. З 1864 г. маёнткам валодалі сыны Міхала — Генрых і Эдвард (слынны гісторык), якія бралі ўдзел у паўстаньні 1863-64 г. Ягоны сын Генрых і заклал палац. Датай збудаваньня лічыцца 1897 г., пазначаны на флюгеры замкавай вежы.
Даўжыня 498 км, у т.л. тэрыторыі на Беларусі — 264 км. Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле, а упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач. Даліна звілістая. Амаль на ўсім працягу тэрасы.
Касцёл — помнік манументальнай архітэктуры позняга барока і ракако.
(Варняны.Касцёл Святога Юр'я (1767-69).)
Парафіяльны касцёл св. Юр'я ў в. Варняны, пабудаваны ў 1767—1769 гг. па фундацыі ўладальніцы мястэчка Марыі Абрамовіч з цэглы на месцы ранейшага храма паводле праекта архітэктара А. Касакоўскага. Касцёл дабудоўваўся ў 1880 г. і 1909 г. Да пачатку 1980-х гг. быў у запусценні. Рэстаўрыраваны і перададзены вернікам, асвячоны 11.3.1990 г.
Дом аптэкара і плябанія (1770) утвараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу курданёр. Алтары храма ўпрыгожвалі абразы мастака С. Чаховіча і яго вучняў.
Сядзіба Пушкіных і Лашкевічаў у Стайках.
(Стайкі.Палацава-паркавы ансамбль Лашкевічаў ( XIX—XX ст.ст.))
1563 г. у Гусэйна Малікбаша, у 1571 г. стайкаўскі двор стаў уласнасцю Яўстафія Валовіча, У 1787 г. маёнтак Зарас ці Стайкі ў Міхала Лопаця набыў староста карпецкі Тамаш Здань Пушкін. Верагодна, палонены ў знакамітую Аршанскую бітву Цімафей Пушкін вырашыў застацца на Літве. У 1876 г. Стайкі перайшлі да Лашкевічаў. На пачатку 20 ст. Лашкевічы перабудавалі старую сядзібу Пушкіных. Новы двор уключаў сядзібны дом, стары парк, сад, сыраварню, ляднік, жылыя флігелі, цагельны завод, гаспадарчы двор.
У 12—13 ст. гэта ўмацаванае паселішча было дзядзінцам летапіснага Ізяслаўля
(Заслаўе. Царква Праабражэння Гасподняга(1577г.). Замчышча XI—XVI ст.ст..)
Адным з першых бастыённых замкаў на Беларусі трэба лічыць замак князёў Глябовічаў у Заслаўі. Замак у мястэчку Заслаўе існаваў у 11—18 ст. Ён размяшчаўся на беразе р. Свіслач, у тым месцы, дзе рака найбольш блізка падыходзіць да ўзвышша, на якім знаходзіцца сам горад. Замчышча мае памеры 200X100 м і сярод мясцовага насельніцтва вядома пад назвай «Вал». У 1676 заходняя палова замка была перададзена заслаўскаму кляштару дамініканцаў, сродкі на які давалі Крысціна Барбара з роду Глябовічаў і яе муж.
Царква з'яўляецца найбольш яркім прыкладам самастойнасці і нацыянальнай адметнасці віленскага барока
(Вольна. Царква Святой Тройцы (1768 г.))
Адным з самых па-мастацку дасканалых помнікаў віленскага барока гродзенска-слонімскага рэгіёну з'яўляецца уніяцкая Троіцкая царква ў в. Вольна. У 1840 г. кляштар скасаваны . У 1895 г. храм па-новаму асвячоны МПЦ. Па сваёй архітэктоніцы і сакральнай сімволіцы храм тыпова уніяцкі — гэта трохнефавая базіліка з трансептам і двухвежавым фасадам. У інтэр'еры бакавыя нефы пераўтвораны ў невялікія травеі, цалкам падпарадкаваныя ядру кампазіцыі, а каля алтара трансфармаваны ў сакрыстыі.
У 1745 г. пабудаваны новы храм па фундацыі ўладальніка мястэчка Я. Салагуба. Узвядзенне муроў прыпадае на сярэдзіну XVIII ст., чаму адпавядае квітнеючая «віленская» стылістыка збудавання.
Паводле загада царскага міністра Цімашава ад 28.11.1868 г. касцёл пераабсталяваны пад Свята-Троіцкую праваслаўную царкву.У 1918 г. будынак вернуты католікам. У 1948 г. касцёл закрыты. Рэстаўрыраваўся ў 1980—90-я гг. (архітэктар I. Маскалёў). У 1990 г. вернуты вернікам.
Славутасцю вёскі Ракаў.
(Ракаў. Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ,інтэр'ер (1904—06 гг.).)
На заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Іслач. Пабудаваны ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі Друцкі-Любецкі, Булгакі, Здзіхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-й сусветнай вайны не выкарыстоўваўся. У 1990-я гг. вернуты парафіянам.
Помнік архітэктуры неаготыкі.
У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні.
Перейти к странице: