Регистрация Войти

1panorama1panorama

  • Панорамы и места
  • Сообщество
  • Как создать панораму
  • Форум
  • Valery Zeliazei

    Статистика

    Славутасцю вёскі Ракаў. (Ракаў. Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ,інтэр'ер (1904—06 гг.).)
    На заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Іслач. Пабудаваны ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі Друцкі-Любецкі, Булгакі, Здзіхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-й сусветнай вайны не выкарыстоўваўся. У 1990-я гг. вернуты парафіянам. Помнік архітэктуры неаготыкі. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні.
    В Павлиново, на берегу озера стоит прекрасная усадьба в неоготическом стиле, (Паўлінава. Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў (1890-1910-х).)
    построенная в 1906 году Яном Бохвицем. Помимо самого усадебного дома, который является жемчужной всей архитектурной композиции этого комплекса, здесь был разбит парк, с невероятно красивой липовой аллеей, винокурня, конюшня и ледовня. Сам Ян Бохвиц, был осужден за участие в восстании 1863–1864 гг. В советское время здесь находился военный госпиталь, который был ликвидирован в 1995 году. Да и вообще, время советской и постсоветской власти плохо сказалось на усадьбе, что и приходиться лицезреть :(
    Жылы палацык належаў чалавеку, які ўваходзіў у трыццатку самых багатых людзей Беларусі. (Будзёнаўка (Святы Дух).Сядзіба Стругачаў.)
    А для сваёй сям’і Стругач узвёў цудоўны сядзібны дом недалёка ад вёскі Святы Дух. На двухпавярховым асабняку яшчэ захавалася характэрная для пачатку ХХ стагоддзя белая ляпніна. Унутраны двор з калонамі, адкрытая веранда, выкладзеная з цэменту чара для басейна. Сядзібны дом да гэтага часу атачае каменная агароджа, зробленая на стагоддзі, з калонамі на месцы ўязных варот.
    Галоўная славутасць Жупран - Петрапаўлаўскі касцёл у стылі неаготыкі. ( Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1875 г.).)
    На ўзвышшы над вёскай стромка ўзвышаецца прыгожы і высокі касьцёл, які, нібыта клапатлівы бацька, ахінае мястэчка цеплынёй Хрыста. Жупраны – гэта маленькі Рым для мясцовых насельнікаў, бедных, спакутаваных, няшчасных у жыцці людзей. Сюды, як у невялікую пілігрымку, штонядзелі зьяжджаюцца і прыходзяць вернікі.
    Касцёл у Ліпнішках - помнік неаготыкі пачатка XX ст. (Ліпнішкі. Касцёл святога Казіміра (1910 г.).)
    Каталіцкі прыход у Ліпнішках быў заснаваны ў 1510 годзе каралём Жыгімонтам I Старым. Будынак новага касцёла з граніта і цэглы пачалі будаваць пры Аляксандру Вольскім у 1900 г. Будаўніцтва працягвалася з перапынкамі да 1927 г. Камні вазілі з палёў коньмі і валамі. Ёсць звесткі, што частку камянёў прывезлі з руін Геранёнскага замка. Камні мылі, абчэсвалі ўручную. Калі камні былі вялікія, іх разбівалі пры дапамозе далата кувалды. Цэмент выкарыстоўвалі вышэйшага гатунку - №600(фіялетавага колеру).
    Петрапаўлаўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў ў Іўі (Іўе. Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ( 1491—95 гг. 2-я пал. XVIII ст. XIX ст.).)
    Касцёл бернардзінцаў пабудаваны ў XVII ст. з цэглы. Да мураванага касцёла далучаўся жылы корпус.Кляштар аддзелены ад мястэчка насыпам, які меў абарончае значэнне. У 1600—33 гг. быў пабудаваны фарны драўляны касцёл (замест парафіяльнага 1563 г.) па фундацыі мсціслаўскага ваяводы Кішкі, які ў 1631 г. заснаваў пры касцёле з дазволу віленскага біскупа Войны кляштар бернардзінцаў. У час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. касцёл спалены. Новы асвячоны ў 1787 г.. У 1858 г. кляштар скасаваны.
    Сядзіба Багушэвічаў у Кушлянах (Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».)
    Гісторыя сядзібы ўзыходзіць да XVIII ст., калі ў 1749 г. за 450 злотых маёнтак набыў А. Багушэвіч (прапрадзед беларускага паэта Ф. Багушэвіча). У сядзібе Ф. Багушэвіч правёў апошнія гады жыцця. Ансамбль уключае гасподу, парк эканамічнага тыпу, гаспадарчыя пабудовы, альтанку. У пасляваенныя гады гасподарка захавалася дзякуючы рупнасці М. Ляпехі — шчырага прыхільніка творчасці Багушэвіча, Адноўлена ў 1980-я гг. да 150-годдзя з дня нараджэння паэта, рэалізаваны праект рэстаўрацыі сядзібы.
    Касцёл Святога Міхала Арханёла. (Ашмяны. Касцёл святога архангела Міхаіла (1906-10 гг.)..)
    У цэнтры горада. Пабудаваны ў 1900—10 гг. з цэглы на месцы касцёла 1387 г. францысканскага кляштара. Пасля 2-й сусветнай вайны не дзейнічаў. Адкрыты ў 1990 г., дзейнічае. Помнік архітэктуры неабарока. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральны аб'ём накрыты 2-схільным дахам, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і фігурна прафіляваных нішах і пілястрамі ў прасценках, апяразаны карнізам.
    Касцёл Унебаўзяцця Найсвятейшай Дзевы Марыі, ордэна францысканцаў (руіны),1505?, 1665, 1822 г.. (Ашмяны. Касцёл Унебаўзяцця Найсвятейшай Дзевы Марыі, францысканцаў (руіны),1505?, 1665, 1822 г..)
    Ужытая пры ўзвядзенні касцёла цэгла і характар выканання гатычнай тэхнікі муроўкі дазваляюць ніжнюю частку ўсходняй паловы храма датаваць канцом 15-пачаткам 16ст. Падобна, што ў XVII ст. быў праведзены яго грунтоўны рамонт, магчыма, пасля пашкоджванняў у час руска-польскай вайны "КРЫВАВЫ ПАТОП". Тады пад уплывам мастацтва рэнесансу былі разабраны контрфорсы,рэшткі якіх у выглядзе выступаючых з муроўкі валуноў прасочваюцца на паўднёвым фасадзе. У працэсе рамонту фасады храма ўпершыню атынкавалі.
    Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны,Інтэр'ер (з 04.01.1870 г. храм Святога Духа). (Менск. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны,Інтэр'ер (Царква Святога Духа). )
    Заснаваў кляштар сясцёр бернардынак 20 верасня 16ЗЗ г. Спачатку пабудавалі драўляны комплекс, але ўжо ў 1642 г. сталі ўзводзіць каменныя пабудовы, і 31 жніўня 1687 г. быў кансэкраваны новы касцёл пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны. Пасля пажару 1741 г. святыня была рэканструяваная. Работы скончыліся ў 1746 г. і цяпер касцёл уяўляў сабой стыль сталага барока. У 1866 г. манашкі былі пераведзены ў Нясвіж, а кляштар перададзены праваслаўнай царкве.
    Перейти к странице:
    • << Первая
    • < Предыдущая
    • 8
    • 9
    • 10
    • 11
    • 12
    • 13
    • 14
    • 15
    • 16
    • 17
    • Следующая >
    • Последняя >>
    4762476147604759475847574756475547544751
    Панорамы 312
    Точки перехода 104
    Инфоточки 170
    Главная Панорамы и места О проекте Сообщество Контакты Помощь

    © 2026 1панорама. Использование материалов сайта возможно только при согласии администрации сайта.

    Яндекс.Метрика