Статистика
Рэгіянальную адметнасць стылістыцы помніка надаюць ступеньчатыя контрфорсы, якія ўмацоўваюць галоўны і бакавыя фасады будынка. Яны выконваюць пэўную канструкцыйную функцыю, але ў большай ступені зрокава яшчэ больш падкрэсліваюць хвалістую глыбінна-прасторавую структуру галоўнага фасада і ствараюць на ім дадатковыя святлоценявыя эфекты. Вуглавыя контрфорсы пастаўлены пад вуглом 45° да плоскасці фасада. Выключна цікава, што гэты прыём і форма контрфорсаў непасрэдна запазычаны з шырока вядомага помніка беларускай готыкі (знаходзіцца ў суседняй в. Ішкалдзь) — Троіцкага касцёла, старэйшага за вольнаўскую царкву на 300 гадоў. Дзякуючы гэтаму вольнаўская царква з'яўляецца найбольш яркім прыкладам самастойнасці і нацыянальнай адметнасці віленскага барока.
Мураваная царква базыльянскага манастыра, ўзведзена да 1794 г.
(Малыя Ляды. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і мужчынскі кляштар,інтэр'ер.)
Царква па сваёй архітэктоніцы ўяўляе сабою трохнефавую базіліку, але «схаваную», як гэта было, напрыклад, у фарным касцёле ў Гродне і езуіцкім у Пінску. Больш нізкія і вузкія бакавыя нефы накрыты агульным з цэнтральным нефам дахам і не ствараюць яго верхняга асвятлення. У зман уводзіць і дакладна квадратны план кафалікона, які, без уліку канструкцыі перакрыццяў, нагадвае планавую схему візантыйска-рускага крыжова-купальнага храма. Характэрна, што дахі над сярэднімі травеямі кафалікона на бакавых фасадах завершаны трохвугольнымі франтонамі, каб вылучыць грэчаскі крыж у вянчаючых масах збудавання. Аднак базілікальнасць кампазіцыі падкрэслівае структура прамавугольнай алтарнай часткі, якая з'яўляецца непасрэдным працягам цэнтральнага нефа, двойчы паўтараючы крок базілікі, разам з вялікімі прамавугольнымі прыбудовамі сакрыстый.
Пры трохнефавай будове царква мае бязвежавы «брамкавы» фасад, завершаны сціплым трохвугольным атыкавым франтонам, які з дапамогай масіўных барочных валют распластаны на ўсю шырыню храма. З інвентарнага вопісу 1805 г. вядома, што грабяні валют увенчвалі драўляныя дэкаратыўныя вазы, а фасад быў «распісаны на оптыку». Дзеля аптычнай карэкціроўкі пэўнай груваздкасці форм фасада ён падзелены па вертыкалі пілястрамі стылізаванага іанічнага ордэра не на тры, а на пяць частак, што падкрэслівае яго мастацкую незалежнасць ад канструкцыйнай будовы храма. Завышаная манументальнасць і пэўная сухаватасць ордэрнай пластыкі надаюць вонкаваму абліччу збудавання рысы барочнага класіцызму. Водгукі барочнай стылістыкі значна больш адчувальныя ў арганізацыі інтэр'ера царквы. Апорныя слупы раскрапаваны слаістымі пілястрамі. Ураўнаважаны рытм падпружных арак падкрэслівае падоўжную дынаміку інтэр'ера.
Пачыная з 1809 г. пры манастыры дзейнічала павятовая (Ігуменская) чатырохкласная школа, пад прыглядам Віленскага ўніверсітэта, куратарам яе быў доктар права Казімір Манюшка. На базе гэтай стаўшай вядомай ляданскай школы ў 1834 г. была зроблена руская духоўная семінарыя.
Царква базыльянскага манастыра.
(Малыя Ляды. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і мужчынскі кляштар.)
Найбольш познім помнікам з прыкметамі віленскага барока і уніяцкай семантыкі з'яўляецца Дабравешчанская царква базыльянскага манастыра ў мястэчку Ляды. Манастыр мае доўгую гісторыю. Па лягендзе "Багародзіца, ўшкадаваўшы над пакутамі прыгнечанага сялянскага народа, вырашыла суцешыць яго сваёй добрай дапамогай і явілася аднаму лядскаму мяшчаніну, па імені Кірык, і вызначыла месца для ўзвядзення царквы. У царкву гэтую збіраўся люд з розных мясцін і краін, а пані Тэрэза з Тышкевічаў, жонка менскага ваяводы Завішы, ахвяравала царкве абраз Божай Маці - копію Жыровіцкага абраза. Цуд ляданскага абраза Божай Маці заахвочыў Тэрэзу Завішаву разам з дзецьмі яе - сынам Ігнаціям, дачкамі Марыяй, Петранэлай і Брыгідай фундаваць новую царкву на месцы старой, невядома калі і кім будаванай, і пры ёй заснаваць манастыр базыльянаў. У 1732 г. яна запісала на манастыр 2 сяла - Слабодку (Езупольле) з карчмой і Грыву з сялянамі і ўсімі землямі і з правам малацьбы 30 корцаў хлебу на Смілавіцкім млыну і 4000 злотых польскіх, забяспечаных на Смілавіцкім жыдоўскім кагале. У 1737 г. маршалак ВКЛ, граф Ігнаці Завіша, у сувязі з хваробай жонкі сваёй Марцыбэлы з Агінскіх, даў абяцанне Госпаду Богу пабудаваць у Лядах мураваныя царкву і манастыр, але ж смутны час не дазволіў яму ажыцявіць гэты намер. Жонка яго Марцыбэла, ачуняўшы пасля цяжкай хваробы, запісала манастыру таму 6000 злотых польскіх у 1746 г., забяспечаныя на вёсцы Жураўковічы і ў 1756 г. 8000 злотых польскіх забяспечаных на дукорскай сядзібе, набытай ёю ў князя Масальскага".
Мураваная царква ўзведзена да 1794 г. - дата асвячэння вікарным епіскапам брэсцкім Адрыянам Бутрымовічам. Захаваўся інвентарны вопіс комплексу 1805 г., калі будынкі кляштара былі яшчэ драўляныя. Мураваны аднапавярховы Г-падобны жылы корпус пабудаваны ў 1811-50 гг.
У 1839 г. Ляданскі ўніяцкі манастыр быў гвалтоўна пераведзены ў праваслаўны,
Адзначым, што менавіта гэтым помнікам завяршылася мураванае ўніяцкае храмабудаўніцтва на Беларусі.
Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску, з'яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада, дзе свой апошні спачын знаходзілі шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада, па адрасе: вул. Казлова, 11.
Да 1915 году могілкі, як і царква Аляксандра Неўскага, належалі вайсковаму ведамству, а пасьля толькі былі перададзены месту. Ад сярэдзіны 1950-х на Вайсковых могілках людзей не хаваюць – клады апынуліся ў цэнтры сталіцы. Зрэшты, і да таго часу на Вайсковых маглі пахаваць ня кожнага – за савецкім часам гэта быў нэкропаль для партыйных, культурных і грамадзкіх дзеячаў, а да 1917 г. там хавалі пераважна вайскоўцаў ды іхных сямейнікаў.
Яшчэ ў 1920-я быў пастаўлены помнік на магіле Івана Пуліхава, які, выконваючы прысуд падпольнае рэвалюцыйнае арганізацыі, разам з Аляксандраю Ізмайловіч падрыхтаваў і 27 студзеня 1906 г. зьдзейсьніў замах на менскага губэрнатара П.Курлова.
Спачываюць на могілках таксама юдзеі: Иосиф Натанович Шнитман, Хаим Давидович Алер, Залман Шмуйлов Гинзбург…
Калі кіравацца ў паўночна-заходні бок Вайсковых могілак, выйдзеце да магіл песьняроў. Янку Купалу помнік паставілі ў 1971 г. — пад чатырохмэтроваю бэтоннаю плітою сядзіць на лаўцы бронзавы паэт.
Коласаў помнік пастаўлены ў 1970 г., галава клясыка ў тоўшчы граніту ўражвае сваёй велічэзнасьцю. Але які красны помнік паставіў Колас сваёй жонцы Марыі Міцкевіч!
У 1898 г. у гонар перамогі ў расейска-турэцкай вайне 1877—78 г. на могілках была збудавана царква-помнік Аляксандра Неўскага. Унутры бажніцы на калёнах прымацаваны мармуровыя пліты з імёнамі 118 загінулых у гэнай вайне беларусаў з Каломенскага полку й артылерыйскае брыгады расейскага войска. За ахвярнікам – пахаваньне з парэшткамі вярхоўных афіцэрскіх рангаў, а пабл
На ўзвядзенне храма-помніка будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага кіравання ў красавіку 1896 года была зацверджаны каштарыс на агульную суму 11.227 рублёў і 39 капеек. Месцам для будаўніцтва былі абраны вайсковыя могілкі, якія знаходзіліся на ўскраіне Мінска, што звалася Доўгім Бродам.
На збудаванне храма ў візантыйскім стылі сродкі ахвяравалі таксама войскі мясцовага ваеннага гарнізона і прыватныя асобы — галоўным чынам сваякі загінулых воінаў. Актыўна дапамагаў у гэтай справе добрапрыстойны 30-й пяхотнай дывізіі протаіерэй Павел Багдановіч. 20 000 рублёў на пабудову храма ўнесла «дачка» лейб-гвардыі Кексгольмскага палка Марыя Кексгольмская — турэцкая сірата, падабраная салдатамі палка ў 1877 г. на поле бою.
Будаўніцтва было задумана як помнік воінам, якія аддалі сваё жыццё ў руска-турэцкай вайне 1877-78 гадоў. Пра гэта нагадваюць захаваныя з тых часоў дзве мемарыяльныя дошкі, умантаваныя ў цэнтральны неф. На іх выгравіраваны імёны 118 воінаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га пяхотнага Каломенскага палка, загінулых пры ўзяцці Плеўны(руск.). ў Балгарыі. Акрамя таго, побач з храмам знаходзяцца магілы некалькіх герояў вайны 1877-78 гг. — генерал-лейтэнанта Э. В. Жыржынскага, генерал-маёра І. А. Бырдзіна, падпалкоўнікаў А. Т. Дзехцярова, В. К. Жэжэро і С. К. Абрамава.
Храм быў спраектаваны ў неарускім стылі. XVII—XVIII стагоддзяў, і быў збудаваны на месцы маленькай драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы.
Мураваны крыжова-купальны трохнефавы аднаапсідны чатырохслуповы храм-помнік. У цэнтры сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі ўзвышаецца масіўны купал на васьмігранным светлавым барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Меншыя дэкаратыўныя купалы сіметрычна размешчаны над дахамі бакавых нефаў. Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца высокая двух'ярусная званіца з шатровым пакрыццём, размешчаная над бабінцам.
Наваградак мае унікальны помнік абароннага дойлідства эпохі сярэднявечча — замак на дзядзінцы (Замкавая гара). Узведзены ў старажытным цэнтры горада як велікакняжацкая рэзідэнцыя. На працягу XI — XVI стст. умацаванні гэтага замка прайшлі шлях ад прасцейшай агароджы-частаколу да магутнейшага шматвежавага замка. У XIX—XX стст. яго рэшткі прыцягвалі ўвагу шматлікіх навукоўцаў, мастакоў і аматараў даўніны. Важкі ўклад у вывучэнне гэтага помніка ўнеслі ў 20—30-ыя гады польскія архітэктары Р. Гютлер, Ю. Рэмер, А. Шышка-Богуш, якія праводзілі даследаванне і кансервацыю рэштак замка. Шмат у яго вывучэнні зрабілі беларускія даследчыкі М. А. Ткачоў і Т. Бубенька.
У канцы XVI — пачатку XVII ст. пабудаваны палац, да якога прылягала капэла. У час вайны 1654—1667 гг. рускія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 г. у пачатку верасня, яго занялі казакі I. Залатарэнкі. Пры гэтым замак і горад вельмі пацярпелі падчас асады. Часткова адноўлены ў 1660 г., замак зноў быў заняты войскамі князя А. I. Хаванскага. На гэты раз без бою: наёмны гарнізон, які не атрымаў своечасова плату за службу, адчыніў браму ворагу. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадская, а таксама праслы сцен былі разбураны да падмуркаў. Канчаткова ўдар па замкавых мурах нанеслі ў 1706 г. шведы ў час Паўночнай вайны. К пачатку XIX ст. ад замка на дзядзінцы часткова ўцалелі 3 вежы: Дазорца, Шчытоўка і Касцельная. На працягу XIX ст. разабралі рэшткі першай вежы. У 1906 г. рухнула Касцельная вежа. Дзякуючы намаганням мясцовага аматара старажытнасцяў Т. Корзана, рэшткі вежы былі падпёрты двума эскарпамі. У гады першай сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытоўкі.
Рэшткі Наваградскага замка — яркі сведка багатай шматвяковай мінуўшчыны Наваградка, своеасаблівае люстра складанай гісторыі ўсёй нашай Бацькаўшчыны.
Некаторыя студэнцкія дыпломныя працы.
Новае Места, Высокае Места, Высокі Рынак, Верхні Горад — гістарычны раён Менска.
(Менск. Раніца Верхняга горада.)
Верхні горад спланаваны ў 1560-1570-я гады як новы цэнтр Менска. Прычынай стварэння новага плану былі вялікія пажары (1505, 1547), а таксама шматразовае спусташэнне горада і ваколіц крымскімі татарамі ў 1-й чвэрці XVI ст.
У канцы XVI ст. на Высокім рынку была пабудавана ратуша, магчыма яна была перанесена сюды з іншага месца, бо Магдэбургскае права Менск атрымаў яшчэ ў 1499 годзе. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў мінскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.
Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася з-за адсутнасці ўмацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Менска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў час ваенных дзеянняў.
Да пачатку XVIII ст. усё Высокае места было забудавана, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Менска.
У пачатку ХХ ст. Высокі рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.
Вуліца Кірыла і Мяфодзія (раней Вялі́кая Бернардзі́нская, Манастырская, Бакуніна).
(Менск. Вуліца Кірыла і Мяфодзія.)
Вуліца размешчана ў гістарычным Верхнім горадзе. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, спускаецца ў бок р. Свіслач да скрыжавання з вуліцай Зыбіцкай.
Вуліца з'яўляецца адной з найстарэйшай у Мінску. На тэрыторыі комплексу манастыра бернардзінцаў, у раёне вуліцы Кірыла і Мяфодзія у 2010—2013 гады актыўна праводзіліся археалагічныя працы, падчас якіх быў выяўлены ўчастак вуліцы, якая з XI—XII стагоддзяў праходзіла ад Свіслачы ў бок Бернардзінскага кляштара, дзякуючы чаму было ўдакладнена месцазнаходжанне пасада старажытнага Менска — тэрыторыі, дзе жылі рамеснікі, гандляры. Таксама былі знойдзены рэчы XI—XIV стагоддзяў.
Першыя вядомыя пабудовы адносяцца да пачатку XVI стагоддзя, калі забудоўваўся раён Верхняга горада. Гістарычная назва вуліцы — Вялікая Бернардзінская, у 1866—1922 гадах называлася Манастырскай, паводле знаходжання на вуліцы рэлігійных пабудоў.
У 1893 годзе па вуліцы была пракладзена лінія конкі. У 1922 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага рэвалюцыянера-анархіста Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна.
У 1929 годзе замест конкі праклалі першую ў горадзе лінію трамвая, якую запусцілі ў ноч 8 на 9 кастрычніка. Трамвай рухаўся з вуліцы Бакунінскай (суч. Кірыла і Мяфодзія) па даўнім маршруце конкі, па драўляным Новым мосце цераз р. Свіслач (не захаваўся). Пасля войны каля гэтага моста немцаў прымусілі вырыць вялікую яму. Затым перад ёй расстралялі каля 70 фашыстаў, пахаваных у выкапанай яме. У 1956 годзе лінія трамвая на вуліцы была ліквідавана.
У 1990 годзе была перайменавана гонар асветнікаў і стваральнікаў славянскага пісьма братоў Кірыла і Мяфодзія.
17 студзеня ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Хрышчэнне Гасподняе» і канцэрт духоўнай музыкі.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены творы ў тэхніцы ласкутнага шыцця на праваслаўную тэматыку вядомых мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Веры. Кірылавай і Любові Блинцовой.
Перейти к странице: