Регистрация Войти

1panorama1panorama

  • Панорамы и места
  • Сообщество
  • Как создать панораму
  • Форум
  • Valery Zeliazei

    Статистика

    Каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г. (Луконіца.Касцёл Святога Міхала Арханёла.)
    Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат'ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст. Побач з касцёлам трох'ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.
    Гатычная муроўка. (Сынкавічы. Царква Святога Міхала Арханёла #1.)
    Царква Св. Міхаіла стаіць ў глушы, у далечыні ад буйных гарадоў. Царква - адзіны з існуючых помнікаў, які захаваў сваю аўтэнтычнасць, цнатлівасць, што і дазволіла яму стаць помнікам архітэктуры сусветнага значэння. Касметычныя рамонты, якія праводзіліся ў 1841 і 1881 гг. істотна не змянілі аблічча помніка. У розныя часы помнік вывучалі даследчыкі архітэктуры А. Шышка-Богуш, М. Сакалоўскі, Г. Вераб'ёў, Ю. Зубрыцкі, I. Ядкоўскі, М. Шчакаціхін і інш. Цікавыя замалёўкі храма зрабіў у другой палове XIX ст. беларускі краязнаўца і мастак В. Гразноў. Гісторыкі архітэктуры адышлі ад фантастычнай даціроўкі будаўніцтва храма ў 1407 г., прапануемай краязнаўцамі. Дакладны час збудавання Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы невядомы, але агульная гатычная канструкцыя і зорчатае скляпенне дазволілі даследчыкам найбольш верагодным часам лічыць пачатак XVI ст. Верагодна Міхайлаўская царква была ўзведзена амаль адначасова (але хутчэй — пазней) з віленскай Троіцкай царквой і тымі ж майстрамі. Магчыма, яна мела за фундатара таго ж К. Астрожскага. Асноўным аргументам на карысць гэтага з'яўляецца аналагічнае (даволі незвычайнае) вырашэнне алтарных частак гэтых храмаў. На ўзроўні падлогі яны былі па праваслаўнай традыцыі трохапсіднымі, а на ўзроўні гзымса - аднаапсіднымі. Тры амаль аднолькавыя паўкруглыя апсіды пры дапамозе ступеньчатых арачных тромпаў злучаны ў адну, накрытую высокім кроквенным дахам. Форма і канструкцыя гэтых варонкападобных тромпаў таксама паходзіць з візантыйскай архітэктуры. Ужыты своеасаблівы прыём не толькі ствараў тэхнічна больш выгадную канструкцыю даху, але і ў больш шырокім сэнсе адлюстраваў тэндэнцыю паступовага пераходу ад трохапсіднасці праваслаўных храмаў старажытнарускага перыяду да аднаапсіднасці, характэрнай для беларускага храмабудаўніцтва эпохі барока ... . Крыніца: Т.В. Габрусь Мураваныя харалы Мінск, "Ураджай", 2001 Міхась Ткачоў Замкі Беларусі Мінск, Полымя, 1977
    Помнік архітэктуры ракако,або "італьянец" на Літве. (Слонім.Касцёл Святога Андрэя Апостала #1.)
    Першапачаткова святыня знаходзілася ў цэнтры сярэдневяковага горада Слоніма, на Замосці. 1490 г. - Па ініцыятыве караля Казіміра IV Ягайлавіча, які выдаў на гэтую мэту значную грашовую суму, пачалася будова новай драўлянай святыні (першая культавая фундацыя горада). 1493 г. - Касцёл быў асвечаны. 1593 г. - Тагачасны слонімскі стараста Леў Сапега шчодра надзяліў слонімскую парафію зямлёю пад могілкі, будынак шпіталю, школу і дом парафіяльны. Пазней кароль Жыгімонт III гэта падцвярджае і пашырае. 1655-61 г. - У часе вайны з Маскоўшчынай касцёл быў знішчаны. Святая Імша адпраўлялася ў драўлянай каплічцы. 1775 г. - 3 ініцыятывы і сродкаў кс. Каноніка Францішка Анцуты і віленскага біскупа Гедройца, быў узнесены цяперашні касцёл. Стыль сучаснага барока ўвенчаны вежамі ў стылю ракако (шчыты з ліхтарамі) і алтарамі (іх было 7). Аднанефавы інтэр'ер перакрыты цыліндрычным скляпеннем, аздобленым фрэскамі, прадстаўляючымі сцэны з жыцця Маці Бажай. Пач. XX ст. - Фрэскі адрэстаўрыраваў мастак Ігнат Мазурэк з Кракава. Быў пакладзены новы тэракотавы паркет на прэзбітэрыюм і устаноўлены 15-ці галасовы арган (выкананы ў Варшаве). Першая Сусветная Вайна - Святыня падверглася значнаму знішчэнню. Пасля вайны рэстаўрацыйныя работы пачаў кс. пробашч Вэбер (забіты 29.01.1919 г.). Працягвалі яго паслядоўнікі. Ад 1945 г. - Касцёл быў зачынены, а потым пераўтвораны ў склад солі. 1990 г. - Рэстаўрацыйныя работы знішчанай святыні пачаў цяперашні пробашч а. Вітольд Жэльветро. Рэстаўрыраваны паводле праекта архітэктара В.Атас, мастакамі М.Залатуха і У.Ракіцкім (фрэскавы жывапіс). 11.09.1993 г. - Адноўленая святыня была рэкансэкравана нунцыям апостольскім у Беларусі Абп. Монтальвэ, мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Апб. К. Свёнткам і Бп. Гродзенскім А. Кашкевічам. Шануецца абраз Маці Божай Жыровіцкай. Помнік архітэктуры ракако. Кампактны 1-нефавы прамавугольны ў плане аб'ём з бакавымі нізкімі крыламі трансепта накрыты 2-схільным чарапічным дахам з вальмай ... . А.М. Кулагін.
    Траецкая царква ў Слоніме - былы касцёл бернардзінцаў. (Слонім. Касцёл Святой Троіцы.)
    Будаўніцтва касцёла бернардзінцаў у Слоніме датуецца даволі дакладна: місія бернардзінцаў запрошана сюды ў 1630 г. Янам Жарноўскім, а ў 1639—1645 гг. на сродкі каралеўскага сакратара Радвана змураваны кляштарны комплекс з касцёлам Св. Тройцы, які быў асвячоны біскупам М.Слупскім толькі ў 1671 г., пасля Андрусаўскага замірэння. Пасля паўстання 1863 г. скасаваны (1864 г.) і паводле загада гродзенскага губернатара Скварцова перададзены Слонімскаму праваслаўнаму духавенству. Касцёл рэканструяваны пад царкву (асвячона ў 1867) гродзенскім губернскім інжынерам Нябольсіным. На 1889 г. налічвалася 1807 прыхаджан. У 1921 г. вернуты католікам, зараз праваслаўная царква. Прастольнае свята — дзень Святой Тройцы. Царква — помнік архітэктуры барока і ракако. 1-нефавая бяскупальная базіліка з выцягнутым прэсбітэрыем. Кампактная развітая па падоўжнай восі прасторавая кампазіцыя выразна падкрэслена 3-яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе, сцены якой упрыгожаны прафіляванымі карнізамі, плоскімі капітэлямі. Шырыня алтарнай апсіды нязначна адрозніваецца ад шырыні нефа, у выніку чаго яны накрыты агульным высокім дахам з адзіным вільчыкам, што надае збудаванню «базілікавую» падоўжнасць, нагадвае арганічнае зліццё цэнтральнага нефа базілікі з прэсбітэрыем у папярэдніх трохнефавых помніках. Гэты кампазіцыйны прыём, тыповы для сакральнага дойлідства беларускага барока, не характэрны для культавых збудаванняў Польшчы таго ж часу. Кампазіцыю збудавання ўскладняюць квадратныя ў плане фамільныя капліцы, накрытыя шлемападобнымі купаламі з ліхтарамі, і магутныя контрфорсы. Паўночная капліца прыбудавана ў 1668 г. і з'яўлялася пахавальняй графаў Шлізняў, аб чым сведчыць мармуровая пліта пры ўваходзе. Паўднёвая капліца прыбудавана ў 1750 г. і з'яўлялася пахавальняй князёў Палубінскіх. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, і толькі ракайльны картуш над бакавым уваходным парталам сведчыць аб рэканструкцыі будынка ў сярэдзіне 18 ст. Інтэр'ер ... . Т.В. Габрусь. А.М. Кулагін.
    Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы ў Жыровіцах (Жыровіцы. Манастыр базыліян, царква Успення Прасвятой Багародзіцы.)
    Успенскі сабор у Жыровіцах заснаваны ў 1613 г. як галоўны храм жыровіцкага манастыра базыліян. Спачатку пабудаваны ў стылі барока (будаўніцтва закончана ў 1650 г.). Мураваная трохнефавая крыжова-купальная базіліка даўжынёй больш 55 м і вышынёй каля 40 м мае паўкруглую алтарную апсіду ступеньчатага контуру. З паўночнага і паўднёвага бакоў да сабора прымыкаюць малыя цэрквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Раства Іаана Прадцечы. У галоўнай частцы сабора першапачаткова меліся дзве вуглавыя вежы, характэрныя для віленскага барока. Пры рэканструкцыі ў 1828 г. вежы разабралі. У межах асноўнага аб'ёму захаваліся толькі іх ніжнія ярусы. Пасля рэканструкцыі Успенскі сабор набыў рысы класіцызму. Былі зменены дэкор, форма светлавога барабана і купала; фасады аздоблены падвойнымі калонамі і пілястрамі і завершаны трохвугольнымі франтонамі. У партале галоўнага фасада выкарыстаны матывы візантыйскай архітэктуры. Інтэр'ер сабора захаваў барочны характар. Прастора трансепта павялічана цэнтральным купалам. Паўночны неф перакрыты кесаніраваным скляпеннем, паўднёвы — скляпеннем на ветразях. Вялікі прафіляваны карніз антаблементам ахоплівае прастору інтэр'ера зверху, сцены расчленены пілястрамі. Нефы аддзелены высокімі аркадамі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Яны ўпрыгожаны стукавым арнаментам, падпружныя аркі маюць фрэскавыя філёнгі. Манументальная конха цэнтральнага двухсветавага нефа прарэзана люнетамі і запоўнена фрэскай «Спас Пантакратар». Магутны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сячэння. Архітэктурна-канструкцыйнае і дэкаратыўнае вырашэнне накіравана на падкрэсліванне лёгкасці, паветранасці, бязважкасці гэтай часткі інтэр'ера: шырокая падкупальная прастора багата асветлена праёмамі светлавога барабана і ліхтара. Скляпенне купала імітуе нябесную сферу. З разнастайнасці арнаментальных матываў выдзяляецца стукавы арнамент геаметрычнага характару на скляпеннях ... . В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін.
    Касьцёл з’яўляўся творам архітэктуры барока :(((. (Новадзевяткавічы. Касцёл Святых апосталаў Пятра й Паўла.)
    Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла быў пабудаваны ў 1786 годзе адным з прадстаўнікоў рода Сьлізьняў. Аб гэтым сьведчыць і камень, які ўмураваны ў тыльную сьцяну касьцёла. У 1869-71 гг. паводле праекта архітэктараў Ціхвінскага і Кжыжаноўскага касьцёл быў перабудаваны і асьвячоны пад царкву. У 1920-я г. – зноў касьцёл, на 1932 г. налічваў 408 парафіян. Да перабудовы 19 ст. касьцёл з’яўляўся творам архітэктуры барока. Храм быў вырашаны 1-нефавым аб’ёмам з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысьцямі. З перабудовай пад царкву яго архітэктура набыла рысы рэтраспэктыўна-рускага стылю. Над порцікам франтальнага 2-яруснага фасада ўзвышаўся шпіль званічкі, якая ў час перабудовы была заменена на 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам, а галоўны ўваход аформлены старажытна-рускім рундуком, вуглы плоскаснага фасада аформлены калонкамі-бочкамі. Над вальмавым чарапічным дахам быў узьведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Малітоўная заля перакрыта цыліндрычным скляпеньнем, над уваходам на 4 слупах навісалі хоры, 3 алтары былі счасаны, крыпта замуравана. Перад храмам стаіць 2-ярусная званіца, раней – званіца-брама – твор барочна-клясіцыстычнай архітэктуры. Першы 4-гранны ярус руставаны, над прамавугольным праездам меў гербавы картуш з “Пагоняй”. Другі ярус-звон меў у аснаваньні валютныя сплывы і завяршаўся фігурным купалам з гадзіньнікам-курантамі. Паводле даведніка А.М. Кулагін “Каталіцкія храмы на Беларусі”. Мн., 2000. Сьвятлана Трунеўская
    Помнік архітэктуры барока. (Бусяж.Касцёл ордэна Картэзіянцаў #1.)
    Пабудавана ў 1773—1779 гг. з цэглы як касцёл манахаў картэзіянцаў. У 1840-я гг. пераабсталяваны пад праваслаўную царкву. У час Вялікай Айчыннай вайны снарадамі пашкоджаны сцены, адбіты тынк. Вырашана адзіным прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая вежачка-званіца з пластычным купалам. Да алтарнай сцяны прыбудавана пазнейшая квадратная ў плане апсіда. Нягледзячы на спрошчанае планіровачнае вырашэнне, архітэктура храма мае пластычны характар — валюты, слаістыя пілястры, тонкапрафіляваныя карнізы і развіты антаблемент, высока ўзнятыя лучковыя аконныя праёмы, конхавыя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў (не захаваліся). У залу, перакрытую цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, праз арачны прасвет адкрываюцца хоры. Царква мела шанаваны абраз 1797 г. «Пакроў Маці Божай».
    Палац як твор дойлідства «ў духу гатычнай старыны». (Марачоўшчына (Косава). Палац Пуслоўскіх.)
    Буйнейшы прамысловец граф Вандалін Пуслоўскі сцвярджаў сябе не толькі ва ўдалым прадпрымальніцтве, але і ў рэпрэзентацыйнай пабудове ў 1838 г. палацавай рэзідэнцыі, якая больш паходзіла на велічны замак, у адным са сваіх шматлікіх уладанняў - Косаве. Аднак лёс палаца даволі цьмяны: пасля паўстання 1863 г. ён пераходзіць у рукі маскоўскай арыстакратыі - да князёў Трубяцкіх і Алдэнбургскіх; у час першай сусветнай вайны палац разбураецца, пасля чаго прыстасоўваецца пад староства Косаўскага павета; пасля Другой сусветнай вайны зламаны цяжкасцю выпрабаванняў ліхалецця і зараз існуе ў руінах. Але і рэшткі будынка, у якіх лунаюць цені далёкага мінулага і духі яго гаспадароў, яшчэ больш уражваюць сваёй таямнічасцю і загадкавасцю. «Замак» быў удала ўпісаны ў панарамны паркавы краявід. Але здаецца, што, узводзячы сваю рэзідэнцыю на плоскасным рэльефе мясцовасці, Пуслоўскі больш звязваў будаўніцтва з суседняй гістарычнай сядзібай Касцюшкаў пад назвай Марачоўшчына. Менавіта ў гэтай «садружнасці» будынкаў розных гістарычных эпох намаляваў палац мастак Н.Орда ў 1860-ыя гг. Гэта была спрыяльная магчымасць задаволіць не толькі натуральнае эстэтычнае пачуццё сродкамі архітэктуры, але і далучыцца да сапраўднай гісторыі, а значыць, і надзяліць сваё збудаванне гістарычнай аўрай, водарам славутай мінуўшчыны. Варшаўскі архітэктар Францішак Яшчальд у архітэктуры манументальнага будынка спыняе «вялікі пост» палацава-сядзібнага класіцызму і «гурманствуе» гатычнай старажытнасцю. Шэраг даследнікаў падкрэсліваюць яго аналогію з замкам Гогенцолернаў у Камянцы-Зембавецкім (польская Сілезія) у Польшчы. У стылі сярэдневяковай готыкі інтэр'еры палаца апрацоўваюць архітэктар В.Марконі і дэкаратар Францішак Жмурка. Гісторык архітэктуры У.Чантурыя ахарактарызаваў палац як твор дойлідства «ў духу гатычнай старыны», і гэта відавочна. Аб'ёмна-прасторавая архітэктурная кампазіцыя з пульсуючым сілуэтам яшчэ захоўвае строга класіцыстычную ўраўнаважаную сіметрыю ... . А.М. Кулагін Страчаная спадчына
    Помнік архітэктуры неараманскага стылю. (Косава. Касцёл Святой Тройцы.)
    У цэнтры горада. Пабудаваны ў 1878 г. з цэглы як парафіяльны на сродкі парафіян і прамыслоўца В. Пуслоўскага. У ранейшым косаўскім касцёле хрысціўся Тадэвуш Касцюшка, будучы кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., які нарадзіўся ў суседнім фальварку Марачоўшчына. Помнік архітэктуры неараманскага стылю. 1-нефавы прамавугольны ў плане аб'ём і ніжэйшая 5-гранная апсіда з 2 сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны 4-граннай шатровай вежай-званіцай, крапаваны трайной стральчатай аркатурай і прарэзаны акном-ружай у прафіляванай стральчатай арцы. Партал увахода вылучаны стральчатым праёмам і завершаны стромкім 2-схільным вімпергам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, стральчатымі вокнамі з вітражамі. Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, якія аздоблены арнаментальнай размалёўкай. Над уваходам хоры на 2 калонках. Захаваўся механічны арган. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з'яўляецца абраз «Маці Божая Міласцівая». Захаваліся габеленавыя арнаты 1781 г. і 1852 г., драўляныя скульптуры анёла і Яна Хрысціцеля. Захоўваецца копія арыгінальнага запісу ў мэтрычнай кнізе аб хрышчэнні Тадэвуша Касцюшкі ў косаўскім касцёле. Крыніца: А.М. Кулагін Каталіцкія храмы на Беларусі Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
    Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак. (Слонім. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак.)
    Касцёл — помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму. 1-нефавая базіліка, у кампазіцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сячэнні вежа званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб'ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, арачныя нішы) завершаны 4-схільным пакатым дахам. Аконныя праёмы дэкарыраваны франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, раслінным арнаментам. Фасады крапаваны плоскімі пілястрамі, апяразаны прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сцен алтарнай часткі прымыкаюць рознавялікія прамавугольныя ў плане сакрысціі. Уздоўж паўночнага фасада цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. У час рамонту ў 1930-я гг. пад капітэлямі насценных пілястраў выяўлены ракайльныя картушы з надпісамі, якія прысвечаны пакутам Хрыста на шляху да Галгофы. Плоскасць паўкруглай апсіды, што арыентавана на плошчу, дэкарыравана фігурнай стукавай рамай, у якой было змешчана іканаграфічнае пано. ... Унутры зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з люнетамі, пераходзіць у больш вузкую паўкруглую апсіду. Сцены члянёны масіўнымі пілонамі, капітэлі якіх дэкарыраваны стылізаваным раслінным арнаментам. Начынне інтэр'ера (5 стукавых алтароў, амбон, спавядальня) выканана ў 1751—64 гг. дэкаратарам Іаганам Гедэлем і яго памочнікам Антоніем паводле малюнкаў І.К.Глаўбіца. У вырашэнні алтароў сінтэзуюцца дэкаратыўная скульптура, жывапіс і прыкладное мастацтва. Галоўны алтар «Бязгрэшнае зачацце» 2-ярусны, ... . Жылы корпус прыбудаваны да касцёла ў 1720(?) г. пад кіраўніцтвам архітэктара І. Авадовіча. Утварае ўнутраны прамавугольны ў плане двор. Фасады рытмічна члянёны пілястрамі, контрфорсамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні вугал корпуса вылучаны рызалітам рэфектажа з магутнымі контрфорсамі. Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэнні. Літ.: А.М. Кулагін Каталіцкія храмы на Беларусі Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
    Перейти к странице:
    • << Первая
    • < Предыдущая
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    • 6
    • 7
    • 8
    • 9
    • 10
    • 11
    • Следующая >
    • Последняя >>
    5469545254475439543654115409540553965393
    Панорамы 307
    Точки перехода 104
    Инфоточки 169
    Главная Панорамы и места О проекте Сообщество Контакты Помощь

    © 2025 1панорама. Использование материалов сайта возможно только при согласии администрации сайта.

    Яндекс.Метрика