Статистика
Хе́дер (їдиш хе́йдер от івр. חֶדֶר — хе́дер і хе́йдер, «кімната») — єврейська релігійна початкова школа.
Назва «хедер» на позначення початкової школи вперше згадується в 13 столітті. В подальшому школи такого типу одержали широке поширення в середовищі ашкеназі. Функціонування хедерів в Україні і Польщі у першій половині XVII століття описано в книзі Натана Ганновера «Відхлань бездонна». Середньовічна система цих шкіл зберігалася в Російській імперії і в деяких районах Австро-Угорщини до Першої світової війни.
У хедері, як і в школах талмуд-тора, навчалися тільки хлопчики. Однак, якщо талмуд-тора була громадською установою для підтримки бідних дітей, батьки яких не могли вносити плату за навчання, хедери були приватними школами, і його вчителі (меламеди) отримували платню від батьків (для цього потрібні були юридичні хитрощі галахічних авторитетів, бо вважалося, що навчання законам віри повинно здійснюватись як міцва, тобто безкоштовно).
Навчання проводилося, як правило, в одній з кімнат на квартирі вчителя. Громада контролювала навчання в хедері і встановлювала певні правила та обмеження власної ініціативи меламеда. Наприклад, відповідно до шкільного статуту Кракова (1511), в хедері могло навчатися одночасно не більше 40 учнів. У вчителя могли бути спеціальні помічники бельфери. Однак на практиці навантаження на вчителя було значне; в одному класі одночасно могли навчатися учні трьох вікових груп. У молодшій групі (дардіке, з трьох років) школярі навчалися азбуки та читання єврейських текстів без перекладу. У наступній групі (з п'яти років) вивчався П'ятикнижжя з коментарями Раші і початкові відомості про Талмуд. Старші учні (з восьми років) більш поглиблено займалися Талмудом.
Світські навчальні дисципліни в хедері не вивчалися. Заняття проходили з раннього ранку до сьомої-восьмої години вечора. Практикувалося тілесні покарання поганих учнів, для чого існував спеціальний батіг (канчік).
-https://uk.wikipedia.org/wiki
Белая дача ці Сядзі́ба Ададу́рава — гарадская сядзіба, якая размешчана ў Мінску ў жылым раёне Курасоўшчына. З'яўляецца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму.
Пабудавана ў канцы XIX ст. Належала Мікалаю Яўграфавічу Ададураву, інжынеру Лібава-Роменскай чыгункі. У часеруска-японскай вайны 1904—1905 гг. сядзіба была асвячоная пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою.
У 1947 годзе тут жыў і працаваў Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
Пасля Другой сусветнай вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клуба Дынама. У 1980-я гады дом рэстаўраваны. З 1990 г. тут некаторы час месціўся Цэнтр беларускага фальклору. У 2016 годзе сядзіба была выстаўлена на аўкцыён.
Вадацяжная вежа цагляная, не атынкавана, 3-ярусная, 8-гранная ў плане. Першы невысокі ярус- аснова вежы, шырокія грані 2-га яруса расчленёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарастаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневявяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокна-байніцы і іншае.
Уваходзе ў комплекс чыгуначнай бальніцы, які пабудаваны ў 1912-14 гг.
Гісторыя ўзвядзення Чырвонага касцёла ў Мінску яскрава адлюстроўвае стан будаўніцтва новых каталіцкіх святыняў на тэрыторыі паўночна-заходніх губерняў Расейскай імперыі... .
Слуцкі павятовы суддзя, вядомы землеўладальнік і "абывацель краю", былы пасол "Рады паньствовай", шматгадовы старшыня Мінскага сельскагаспадарчага таварыства Эдвард Вайніловіч разам са сваёй жонкай Алімпіяй вызваўся ўзвесці касцёл за прыватны кошт у памяць аб сваіх заўчасна памерлых ад цяжкай хваробы дзецях Сымона (1885—1897) і Алены (1884—1903).
25 верасня 1906 г. быў урачыста асвечаны краевугольны камень будучага касцёла. А праз 4 гады над горадам узвысілася шмат'ярусная вежа-званіца новай святыні, якая стала сімвалам адроджанай каталіцкай веры і ўзнесла крыжы на самую высокую кропку ў тагачасным Мінску. Такой вышыні не дасягалі нават крыжы касцёлаў ХVIII ст., калі Мінск быў горадам каталіцкіх кляштараў. Акрамя гэтага, касцёл святых Сымона і Алены стаў самым вялікім у горадзе. Велічную святыню пабудавалі з чырвонай цэглы, што дало ёй другую назву - Чырвоны касцёл.
Інтэр'ер касцёла ў 1910-я гг. упрыгожылі 3 алтары работы скульптара Зыгмунта Ота, ён таксама выканаў усе каменныя і скульптурныя работы - амбону, агароджы, бронзавыя дэталі. Арнаментальны жывапіс у стылі мадэрн на скляпеннях і сценах касцёла, аконныя вітражы, належалі аўтарству мастака з Піншчыны Францішка Бруздовіча (1861—1912).
Але радаваць мінчукоў гукамі званоў Чырвонаму касцёлу давялося нядоўга. Ужо ў 1923 г. амаль усе каштоўнасці святыні былі экспрапрыяваныя, а канчаткова касцёл зачынілі ў 1932 г..
У 1942г., пасля рэстаўрацыі, касцёл зноў адкрыўся для набажэнстваў, але адразу пасля вайны быў зачынены і ўжо надоўга. Рабіліся спробы цалкам знішчыць святыню. У будынку зноў размясціліся службы кінастудыі, потым - Дом кіно.
...
З 16 сакавіка па 30 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць Міжнародны выставачны праект «Сальвадор Далі», арганізаваны сумесна з ААТ «Інвестыцыйная кампанія «Гальперын і сыны».
Выстава праходзіць у рамках святкавання 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 100 твораў скульптуры, графікі, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя адным з найбуйнейшых мастакоў ХХ стагоддзя. Таксама ў рамках выставы ў гарадской прасторы будуць размешчаны дзве манументальныя скульптуры Сальвадора Далі.
Выстаўленыя экспанаты з’яўляюцца часткай калекцыі «Сусвет Далі» (Dali Universe), якая лічыцца адным з самых вялікіх прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Заснавальнік калекцыі і старшыня кампаніі «Сусвет Далі» Беніяміна Леві, італьянскі арт-дылер і калекцыянер, працаваў са знакамітым іспанскім мастаком у 1960-х гг., калі і пачаў збіраць калекцыю, асаблівую ўвагу надаючы трохмерным аб’ектам. Сёння Беніяміна Леві прызнаны як вядучы эксперт па бронзе Сальвадора Далі.
Творы з гэтай калекцыі былі прадстаўлены больш чым ў ста прэстыжных музеях і месцах па ўсім свеце, гэтыя выставы наведалі больш за дванаццаць мільёнаў чалавек. Такая незвычайная калекцыя адкрывае малавядомы аспект працы Далі, надаючы скульптуры галоўную ролю. Сальвадор Далі – найбольш вядомы мастак сюррэалізму, што знайшло сваё адлюстраванне ва ўсіх сферах яго творчасці – жывапісе, скульптуры, дызайне, графіцы, кіно, модзе. Далі ўжываў сюррэалістычную канцэпцыю ва ўсім, пра што ён гаварыў і рабіў. Яго смеласць і мяцежныя адносіны да мастацтва аддалілі яго ад іншых і дазволілі яму стварыць некаторыя з самых вядомых і пазнавальных твораў ХХ стагоддзя. Нават праз трыццаць гадоў пасля смерці майстра ўплыў яго мастацтва можна ўбачыць па ўсім свеце. Імя Далі чароўнае, яно застаецца культавым для сучаснага мастацтва.
budzma.by
Уражвае сваім нястрымным вертыкальным узлётам Ушэсцеўскі касцёл у цэнтры мястэчка Краснае, размешчаны на ўзвышшы і пануючы высокім шпілем над навакольнай забудовай. На галоўным фасадзе дата пабудовы храма — 1912 г. У 1988—1990 гг. рэстаўрыраваны.
Твор архітэктуры стылю неаготыкі ўзведзены па канону трохнефавай аднавежавай базілікі з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрыстымі. Яго ярка-чырвоны цагляны гмах мае па-гатычнаму вертыкальна накіраваную кампазіцыю, асноўную ролю ў якой адыгрывае трох'ярусная чатырохгранная шатровая званіца ў цэнтры галоўнага фасада, умацаваная вуглавымі ступеньчатымі контрфорсамі з фіяламі-шпілямі. 3 яе вертыкальным дынамізмам кантрастуе выцягнуты па гарызанталі карабель храма з яруснай трактоўкай алтарнага фасада — больш нізкімі пяціграннай апсідай і бакавымі сакрыстыямі. У храм "запрашае" манументальны ўваходны стральчаты партал, над якім па гатычнаму канону размешчана вялікае акно-ружа. Цяжкую масу будынка візуальна аблягчаюць вузкія і высокія стральчатыя аконныя праёмы са ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках, ажурная аркатура, вокны-біфорыумы і вытанчаныя нішы.
Унутраная прастора храма візуальна расчлянёна на нефы чатырма слупамі-ўстоямі, якія падтрымліваюць крыжова-скляпеністыя перакрыцці. Пры ўваходзе над нартэксам створана галерэя-хоры для аргана.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Эклектыка
Мінск, Ураджай, 2000
Царква пабудавана ў 1889 г. з цэглы і бутавага каменю. Дзейнічае. Прастольнае свята 14 кастрычніка. Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца 3-ярусная званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) завершана купальным пакрыццём, сяродкрыжжа — 8-гранным светлавым купальным барабанам, грані якога прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны нішамі, паўкалонкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкамі вырашаны васьмярык званіцы. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору (вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.). У інтэр'еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Праваслаўныя храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Год пабудовы (перабудовы): 1800-1858
( Плябань. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.)
Касьцёл стаіць на ўскрайку вёскі, пры дарозе з Маладэчна на Аляхновічы. Змураваны на месцы драўлянага касьцёлу ў 19 ст.
Прамавугольны ў плану будынак пад высокім 2-схільным дахам. Па фронту галоўнага фасаду дабудавана прамавугольнае ў плане 1-павярховае крыло плябаніі. Пласкасны 2-ярусны галоўны фасад раскрапаваны магутнымі пілястрамі на 3 часткі. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі й 3-вугольным франтонам у завяршэньні. 3-вугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны фасад і тарцовы фасад плябаніі. Сьцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вялікімі пілястрамі ў прасьценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным поясам, які вылучае высокую цокальную частку. Зала храма была перакрыта плоскай драўлянай столлю.
У 1863г. паўстанцы з атрада Юльяна Бакшанскага хавалі ў касьцёлу зброю. Свой апошні бой яны прынялі каля тутэйшае вёскі Сьвечкі супраць карнага аддзелу расейскіх войскаў 4 сакавіка 1863 году. Тут на старых могілках пахаваныя кіраўнік паўстаньня на Маладэчаншчыне й Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, а таксама – ягоныя аднадумцы й памочнікі – Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі й пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі.
У час гвалтоўнага закрыцьця каталіцкіх сьвятыняў, расейскія ўлады не забылі й плябанскі - ксяндза саслалі ў Сібір, а касьцёл перарабілі пад праваслаўную царкву. У 1919 г. касьцёл вернуты парафіянам. Пасля вайны 1939-44 гадоў касьцёл закрыты, а з 90-х гадоў ізноў перарабляецца пад праваслаўную царкву.
крыніцы:
Радыё Свабода
Кулагін А.М.
"Праваслаўныя храмы на Беларусі"
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя", 2000
Гісторыя езуіцкага калегіўма ў Менску пачалася з ХVII ст..
(Менск. Архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі #1.)
У 1700 г., 24 кастрычніка, суперыёр езуітаў Антоні Бжастоўскі асвяціў вуглавы камень новай святыні, якой з цягам часу наканавана было стаць галоўнай святыняй горада, самай велічнай базылікай Мінска і галоўнай яго высотнай дамінантай, а пасля і заняць вышэйшую ступеньку ў іерархіі Касцёла на Беларусі. Шчодрыя ахвяраванні духоўных асобаў, магнатэрыі, шляхты садзейнічалі хуткаму ўзвядзенню касцёла. У 1705 г. аб'ём быў перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі над вокнамі, у 1708 г. скончаны інтэр'ер. У 1709 г., 31 ліпеня, святочная Імша ў гонар св. Ігнацыя Лаёлы - заснавальніка і патрона ордэна езуітаў - цэлебравалася ўжо ў новай каменнай святыні. І нарэшце «16 сакавіка 1710 г., на другі тыдзень Вялікага посту, віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі (брат суперыёра) кансэкраваў касцёл імя Езуса, Марыі і св.Барбары». Над Менскам узнесла дзве высокія вежы выдатная базыліка ў стылі барока... .
Архітэктоніка менскага касцёла езуітаў, паўтараючы ў асноўным структуру папярэдніх мураваных святынь горада, магчыма, упершыню ў храмабудаўніцтве ордэна ў ВКЛ парушае іх устойлівую ідэалагічна-праграмную схему. Будынак касцёла ўяўляе сабою трохнефавую базіліку без трансепта, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны неф апсідай прэсбітэрыя, якая мае больш нізкі асобны дах (нельга не адзначыць водгук мясцовага рэнесансу). Дынаміка кампазіцыі традыцыйна нарастае ад больш нізкіх аб'ёмаў алтарнай часткі да двухвежавай пласціны галоўнага фасада-нартэкса. Будаўніцтва верхніх ярусаў вежаў завершана ў 1730—1732 гг. напачатку станаўлення віленскага барока, таму іх пластыка адносна стрыманая (у параўнанні з больш познімі завяршэннямі вежаў гродзенскага касцёла св. Францыска Ксаверыя)... .
Літ.:
"Каталіцкія святыні",
Т.В. Габрусь "Мураваныя харалы".
Слуцкая брама стаяла ў абарончым гарадскім валу на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у 16 ст., але падчас вайсковых дзеянняў 17 ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 г. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 г. (паводле іншых звестак, у 1760 г.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970 г. рэстаўрыравана.
Брама — мураваны дух'ярусны прамавугольны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры (даўжыня аркі каля 10,3 м). Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.
Капліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 г. Адноўлена ў 1788 г. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 г. капліца закрыта; адноўлена толькі ў 1900 г. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з дзіцем Езусам у багатым сярэбраным абкладзе.
Крыніца:
Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Мінск, Белта, 2002
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Перейти к странице: