Статистика
Чарэя - гэта вёска Чашніцкага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі.
Чарэя — даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Ад назвы паселішча ўтварылася найменьне старэйшай лініі роду Сапегаў, якія мелі тут сваю рэзыдэнцыю.
Першы пісьмовы ўпамін пра Чарэю зьмяшчаецца ў актах Літоўскай Мэтрыкі і датуецца 1454 годам, калі паблізу паселішча смаленскі япіскап Місаіл і ягоны брат Міхаіл Пструх заснавалі манастыр. Сьпярша гэта быў удзельны горад, пазьней мястэчка, якое ляжала на беразе возера Галаўля (сучасная назва — Чарэйскае). Некаторыя дасьледнікі лічаць, што ў XIV—XVI стагодзьдзях існавала Чарэйскае княства.
У 1660 годзе Чарэя стала арэнай баявых дзеяньняў паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі (ВЯЛІКІ ПАТОП). Каля мястэчка адбыўся бой, у якім браў удзел Павал Ян Сапега.
Асноўнай славутасцю вёскі Чарэя з'яўляецца царква Святога Міхаіла Арханёла, якая была пабудавана ў далёкім 1604 годзе.
Дадзены храм зусім не вялікі, і ён мае пільную патрэбу ў рэстаўрацыі, якая пакуль не пачыналася. На дадзены момант царква ў вёсцы Чарэя толькі закансервавана. Тым не менш, дадзеная вельмі старадаўняя царква ў вёсцы Чарэя з'яўляецца каштоўным архітэктурным помнікам, важнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і цікавай славутасцю Беларусі, і ўжо сёння ўяўляе пэўную цікавасць для турыстаў і падарожнікаў.
Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі партызанамі.
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Талачыне.
(Талачын. Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.)
Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Талачынскага базылянскага манастыра складаецца з царквы, жылога корпуса, будынка школы, брамы і агароджы.
У 1769 годзе князі Сангушкі заснавалі ў Талачыне манастыр базылянаў Покрыва Багародзіцы. Драўляныя будынкі ўзьвялі на месцы Фарнага касьцёла, фундаванага Львом Сапегам у 1604 годзе. У 1779 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, асьвечанай у 1796 годзе. Пры манастыры працавалі школа і шпіталь.
Па падзелах Рэчы Паспалітай улады Расейскай імпэрыі ў 1804 годзе гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне «Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду» (Маскоўскага патрыярхату), а манастыр ліквідавалі. У XIX ст. царква была прыпісной да Аршанскага Прачысьценскага манастыра.
За савецкім часам царква знаходзілася ў валоданьні прыхода Покрыва Багародзіцы Маскоўскага патрыярхату, жылы корпус манастыра належаў вайсковаму камісарыяту, будынак школы — пазаведамаснай ахове.
28 лістапада 1996 году прыходу перадалі манастырскі корпус. 10 кастрычніка 2004 году пастановай сыноду Беларускага экзархату ўтварыўся манастыр Покрыва Багародзіцы. У 1996 годзе традыцыйныя купалы-банькі замянілі на бляшаныя купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы.
У 2010-я гады пад кіраўніцтвам прыбылай з Расеі манашкі Анфісы над царквой паставілі вялізныя пазалочаныя купалы-цыбуліны, а традыцыйныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія), не адпаведныя сваімі памерамі габарытам помніка. Гэтыя працы прафінансаваў бізнэсовец зь Пецярбургу Вячаслаў Заранкоў. Апроч таго, перад царквой збудавалі новую капліцу зь вялізным купалам-цыбулінай. У 2017 годзе на фасадзе царквы зьмясьцілі 14 нэабізантыйскіх фрэсак,барокавай стылістыцы помніка.
У старых хроніках ёсць звесткі, што ў 1604 г. Леў Сапега пабудаваў у Талачыне касцёл, школу і шпіталь для хворых. Аднак лёс гэтага мястэчка быў вельмі зменлівы. Падчас набегу Залатарэнкі і войскаў Напалеона Талачын перажыў значныя знішчэнні. У 1804–1807 гг. тут працавалі базыльяне, якія абслугоўвалі парафію, адкрылі парафіяльную школу. Лепшыя часы пачаліся тады, калі кс. Гроньскі, а пасля – кс. Ян Радзівон, талочынскі пробашч, пачалі весці душпастырскую працу, каб адрадзіць парафію, але з часам усё было знішчана.
Касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1853 г. Познебарочная трохнававая святыня стаіць на пагорку і бачна з усіх бакоў. Функцыянавала як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля вайны будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пасля часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клуб. Вялікімі намаганнямі вернікаў, а таксама кс. Уладзіслава Бліна, тагачаснага пробашча парафіі ў Магілёве, і кс. Юзафа Пятушкі, пробашча з Барысава, 6.04.1993 г. касцёл быў вернуты католікам.
http://pallatyny.by
з'яўляеццаГод пабудовы XVII ст., альбо XVIIІ ст. ???
Будавалась як уніяцкая царква, з'яўляецца помнікам архітэктуры барока.
Касцёл пабудаваны ў 1920-я гг. з цэглы ў маёнтку Святаполкаў-Завадзкіх Крошын на месцы драўлянага касцёла 1818 г. Прамавугольны плане будынак пад двухсхільным дахам пераходзіць у больш нізкую трохгранную апсіду. Па цэнтры даху чатырохгранная сігнатурка са шпілем. Галоўны плоскасны фасад мае двух'ярусную кампазіцыю, узбуйненыя элементы дэкору — вуглавыя пінаклі, магутныя лапаткі, прамавугольныя нішы, міжпавярховую цягу, простага профілю карніз. Уваход вырашаны вялізнай аркай-лоджыяй. Другі ярус фасада — атыкавая сценка з двухгранным завяршэннем і вуглавымі пінаклямі. У цэнтры шчыпца — рэльефна выкананы лацінскі крыж. Бакавыя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі вокнамі. На алтарнай сцяне знаходзіцца вялікі абраз Хрыста. У інтэр'еры 3-гранная апсіда аддзелена ад скляпеністага нефа арачным прасветам і асветлена паўкруглай люкарнай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем, пад якім падвешана жырандоля (чыгун, ліставая бронза, ручная коўка) работы Паўлюка Багрыма. Люстра зроблена ў выглядзе абруча, падвешанага на 3 металічных жгутах з каронападобным завяршэннем у месцы іх злучэння. Ажурны арнаментальны малюнак коўкі надае люстры лёгкасць і дэкаратыўную насычанасць. У арабескавую арнаментыку абруча ўведзены матыў крыжоў, якія чаргуюцца з чашачкамі падсвечнікаў. На жгутах і цэнтральнай падвесцы — стылізаваныя выявы лунаючых жаўрукоў.
У савецкі час у храме быў размешчаны музей беларускага паэта Паўлюка Багрыма, які нарадзіўся ў 1813 г. у Крошыне і пахаваны на могілках, што за касцёлам. За распаўсюджванне антыпрыгонніцкіх вершаў і ўдзел у сялянскім бунце ў 1828 годзе 15-гадовы Паўлюк быў аддадзены ў рэкруты, вершы паэта былі знішчаны. Поўныя дваццаць пяць год адмучыўся ён у казармах. Вярнуўшыся на вёску, працаваў у Крошыне кавалём. Меў залатыя рукі. Захаваўся толькі адзін верш Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы...". Памёр у 1891 годзе.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Царква знаходзіцца ў цэнтры горада, на штучным насыпным пагорку. Пабудавана ў 1851 г. з цэглы на ўрадавыя сродкі. Дзейнічае, прастольнае свята 14 кастрычніка.
Помнік архітэктуры рэтрэспектыўна-рускага стылю. Вырашана з манументальным аб'ёмам, да якога па падоужнай восі далучаны прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Асноўны аб'ём завершаны 4-гранным драўляным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай (раней купалам), па вуглах — невякімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арочнымі праёмамі. Вуглавыя шырокія лапаткі завершаны кілепадобнымі арачкамі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палавіну вышыні фасады руставаны, у верхняй частцы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі.
Унутры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі і асветлена вокнамі барабана, які праз скляпеністыя ветразі падтрыманы 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы аб'яднаны са сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі. Над уваходам — адкрытыя ў залу вузкім арачным праёмам хоры, на якія вядзе лесвіца авальнай бакавой клеці 1-га яруса званіцы. Апсіда вылучана 2-ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Праваслаўныя храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
Будаваўся як касцёл па фундацыі мясцовага землеўладальніка Аляксандра Ленскага, маёнтак якога знаходзіўся ў Суле. Пасля сканчэння працы ў 1834 годзе ён быў асвечаны як уніяцкі храм. Уніяты карысталіся будынкаў не доўга, усяго толькі 5 год і ў 1839 годзе касцёл-царква была канфіскаваная Маскоўскай царквой. З тых часоў і дзейнічала тут царква Св.Пятра і Паўла.
Разбураны падчас Другой сусветнай войны.
У Менску з'явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна.
(Менск. "Носьбіт дароў (Пасланец; Навігатар)", Цадкін Восіп, 1937)
У мінскім скверы па вуліцы Прытыцкага, 60/2, каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру ўраджэнца Віцебска Восіпа Цадкіна «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»).
«Навігатар» — манументальная скульптура Восіпа Цадкіна. Першапачаткова створана з дрэва ў 1937 годзе. У цэнтры кампазіцыі чалавек, у руках якога карабель — гэта адзін з галоўных сімвалаў твора, адсылка да радзімы аўтара, да фамільнай справы яго сям'і — суднабудавання. У 1993 годзе гэтая ж статуя, але ўжо адлітая ў бронзе, была ўсталявана ў 7-й акрузе Парыжа каля выхаду з Моста інвалідаў. Белгазпрамбанк набыў адзін з асобнікаў «Навігатара» на нью-ёркскіх таргах аўкцыённага дома «Christie's», каб усталяваць яго каля будынка свайго галаўнога офіса.
Бронза, ліццё, карычневая і зялёная патіна.
Восіп Цадкін ( (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін) нарадзіўся 28 студзеня (9 лютага) 1888 года ў Віцебску — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі. У 1905-м родныя адправілі яго да сваякоў на поўнач Англіі. У 1905-1909 гадах жыў у Лондане, пасля пераехаў у Парыж, дзе памёр у 1967 годзе.
Літаратура пра мастака.
Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921
Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929
Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962
Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966
Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971
Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994
André Lhote, Ossip Zadkine: l'esprit d'une époque. Nice: G. Gardette, 1998
У 1866 г. даўні рубяжэвіцкі драўляны касцёл 1799 г. быў перабудаваны пад царкву і вялікая каталіцкая парафія засталася без храма. Існуе мясцовае паданне, згодна з якім мешчанін Антоні Тур, адразу пасля перадачы пад царкву будынка касцёла, неаднаразова пісаў і тройчы ўручаў уласнаручна заявы цару ў Пецярбурзе з просьбай дазволіць адбудаваць касцёл. Антоні вылучыў вялікі камень на поле, прывёз яго на пяшчаны ўзгорак, і кідаючы камень, сказаў: "тут будзе пабудаваны каталіцкі касцёл". У параднага ўваходу касцёла і сёння ляжыць "камень Тура" з надпісам 1866 г. За гэты камень Тур быў абвінавачаны ўраднікам і высланы ў Сібір.
У 1905 г. вернікі Рубяжэвічаў, пры падтрымцы арандатараў, землеўласнікаў і кіруючых маёнткамі, паднялі перад расейскім урадам хадайніцтва аб дазваленні ім пабудаваць на свае сродкі касцёл. Касцёл пабудаваны на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзгорку, ў 1907—11 гг. з каменю намаганнямі ксяндза Юзафа Скакоўскага з Койданава, 15 тыс. рублёў на будаўніцтва ахвяравала Алена Ленская. Штодня працавала да 100 чалавек.
Вялікі алтар для касцёла прывезены з Вільні ў 1935 г., мае бронзавую статую Езуса Хрыста. Абраз Божай Маці Вастрабрамскай, па паданні, падораны Бянігнай Валасевіч, маці Янкі Луцэвіча (Янкі Купалы). Статуя св. Антонія - са старога касцёла. Амбон узведзены ў 1912 г. на сродкі Разаліі Чачотавай. Арган набыты ў 1928 г. у Вільні Вацлавам Бярнацкім. Мае 20 рэгістраў, 820 трубаў, двумануальныя і педальная клавіятуры.
Званы на вежы касцёла маюць надпісы на польскай мове: "Каралева кароны польскай маліся аб нас", "Найсвяцейшае Сэрца Езуса, пануй над Польшчай і клапаціся аб нашым прыходзе", "Хай гук мой пранікае ў сэрца грэшніка", "Збудавалі рубяжэвіцкія вернікі клопатам кс. Юльяна Тарасевіча ў Гасподнім Годзе 1925", "Святы Юзэфаў", "Звонавы ліцейны завод братоў Фяльчынскіх у Калушы і Пшемысле". Малы звон мае надпіс: "Прыйдзіце, паклоніцеся Госпаду, апяіце Богу нашаму", "Канстанты - Міхал - Цэліна 1939 г. Звонавы завод І. Крушэўскага ў Вецрове"...
Першапачатковы храм Апекі Божай заснаваны ў 1439 г. Неаднаразова цярпеў ад пажараў. Апошняя перабудова адносіцца да 2-й паловы 18 ст. У савецкі час будынак быў перабудаваны і прыстасаваны пад дзіцячую музычную школу. У 1990-я гг. перададзены вернікам, дзейнічае.
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. 3-нефавая 2-вежавая базіліка на высокім мураваным цокалі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: да цэнтральнага высокага нефа, які пераходзіць у 5-гранную апсіду, далучаюцца больш нізкія бакавыя нефы з 1-схільнымі пакрыццямі. Галоўны фасад вырашаны шырокай вертыкальна ашаляванай плоскасцю. Першапачаткова фасад быў фланкіраваны дзвюма 2-яруснымі чацверыковымі вежамі, завершанымі пластычнымі па форме каркаснымі шатровымі сігнатуркамі (вежы былі знесены і ў наш ужо час надбудаваны нізкія вежачкі). Паміж імі быў размешчаны фігурны валютны шчыт, што прыкрываў 2-схільны дах — кампазіцыя, запазычаная з барочнай мураванай архітэктуры. Па цэнтры фасада было лучковае акно, што асвятляла хоры, і 4-слуповы ганак. Бакавыя фасады расчлянёны 2 радамі прамавугольных (раней лучковых) аконных праёмаў і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Мастацкім акцэнтам інтэр'ера з'яўляўся драўляны барочны алтар (не захаваўся), выкананы ў форме порціка з 2 парамі размешчаных уступам канеліраваных карынфскіх калон, якія неслі лучковы франтон з разной кампазіцыяй "Глорыя". Характарызаваўся напружанасцю і экспрэсіўнасцю архітэктурна-пластычнай кампазіцыі, выгінамі хвалістага франтона і карнізных паясоў, насычанасцю скульптурай, вазамі і дэкаратыўнай разьбой. Уся архітэктурна-пластычная кампазіцыя была ўзнята на высокі філёнгавы цокаль са скульптурамі апосталаў па баках. У цэнтры алтара быў жывапісны абраз "Прасвятая Багародзіца" 18 ст.
Перад касцёлам стаяла драўляная 2-ярусная зрубна-каркасная званіца, шатровы гонтавы дах якой завяршала сігнатурка, падобная да касцельнай.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Перейти к странице: