Статистика
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла— каталіцкі храм у вёсцы Белагруда Лідскага раёна Гродзенскай вобл.
(Белагруда. Касцёл Святога Міхала Арханёла,#1)
Касцёл пад тытулам св. Міхала Арханёла быў заснаваны тут у 1609 годзе па фундацыі віцебскага ваяводы Яна Завішы пасля яго навяртання з кальвінізму. Драўляную святыню пабудавалі на маляўнічым пагорку на левым беразе ракі Дзітвы.
Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1703 годзе у стылі барока на сродкі шляхціча Шэмета, дзедзіца Дзітвы. Уваход на касцёльны ўчастак, абнесены бутавай агароджай, пазначала трохпралётная каменная брама, над якой узвышалася драўляная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца.
Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Манументальны храм збудаваны з жоўтай вонкавай цэглы паводле канона трохнефавай дзвюхвежавай базілікі, з трансептам і пяціграннай апсідай, да якой прымыкае складаная сістэма аб’ёмаў сакрыстый. Галоўны фасад пад трохвугольным франтонам фланкаваны чатырох’яруснымі тэлескапічнымі вежамі-званіцамі, увенчанымі гранёнымі спічакамі з люкарнамі. Шматаб'ёмная прасторавая кампазіцыя мае дынамічнае нарастанне ад нізкіх сакрысцій, гранёнай апсіды, крылаў трансепта да яе вертыкальных дамінантаў — дзвюх вежаў з шатровымі завяршэннямі. Крылы трансепта і апсіда паніжаны да ўзроўню бакавых нефаў, усе аб’ёмы накрыты двухcхільнымі (над апсідай і сакрыстыямі з вальмамі) бляшанымі дахамі. Уваход на галоўным фасадзе вылучаны высокім парталам, акном-ружай, галерэяй. Над алтарным франтонам узведзена стромкая сігнатурка.
Цаглянай муроўкай выкананы элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы адзіночных і здвоеных арачных аконных праёмаў, профілі і раскрапоўкі.
Касцёл св. Міхала дзейнічаў увесь час, нават калі тагачасны пробашч кс. Стэфан Гародка быў арыштаваны і зняволены, парафіяне прыходзілі ў свой касцёл, маліліся, спявалі. З пачатку 1960-х пробашчам тут быў а. Казімір Шаняўскі. У 1970-я касцёл у Белагрудзе быў залічаны да помнікаў архітэктуры.
Будоўля Лідскага замку, дарэчы - аднаго з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м) прыпадае на трыццатыя гады 14 ст. (пачаліся работы ў 1323 г.). У тыя часы Вялікім князем Літоўскім быў князь Гедымін, які ўвайшоў ў гісторыю, як таленавіты ваяр з крыжакамі. Скарыстаўшы часовае перамір'е з Ордэнам, вясной 1323 г. Гедымін разаслаў лісты ў ганзейскія (паўночна-нямецкія) гарады, якія не вельмі шанавалі крыжакоў, з запрашэннем на працу розных рамеснікаў, у тым ліку і муляроў. Ёсць меркаванні, што ганзейскія майстры прынялі непасрэдны ўдзел ва ўзвядзенні Лідзкага замка. Мясцовыя будаўнікі сумесна з запрошанымі замежнымі, узяўшы за аснову рыцарскі кастэль, перапрацавалі і прыстасавалі яго да мясцовых прыродных і абарончых умоў. Павялічана плошча замкавага двара, на якім у небяспечныя гадзіны маглі размясціцца не толькі войска і гарадскія жыхары, але і сяляне з навакольных вёсак. Вучоны Міхась Ткачоў падлічыў, што для будаўніцтва Лідскіх муроў спатрэбілася каля 23 тысяч кубічных мэтраў каменю, каля 1,5 мільёна цаглін, вялікая колькасць вапны і пяску. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што работы вяліся 5—7 гадоў. .....................
Рознага за 7 няпоўных вякоў пабачылі сцены Лідскага замка. Былі ў яго жыцці і ўрачыстыя хвілiны: у 1387 г. польскі кароль і Вялікі князь Літоўскі Ягайла прымаў у замку прысягу ад свайго брата Скіргайлы, полацкага князя. Былі таксама і вялікія шматтыднёвыя святы: у 1422 г. ў замку шырока і бліскуча адзначаўся шлюб прастарэлага караля Ягайлы з маладзенькаю 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай - родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Былi і трагічныя гадзіны: у ліпенi 1506 г. ў замку памiраў кароль польскі і Вялікі князь Літоўскі, Рускі і Жмудскі Аляксандр. ....
А.А. Трусаў
Старадаўніх муроў адраджэнне: мінулае і сучаснасць лідскага замка
Мінск, "Полымя", 1990
Першая лідская парафiя створана пад эгiдай францiшканаў у 1366 г. У 1376 - францiшкане прынеслi з Вiзны цудадзейны абраз. У 1381 Ягайла, на той час князь Лiдскi, для патрэбаў касцёлу перадаў маёнтак Плябанцы. На ягоныя ахвяраванні ў 1387 быў пабудаваны першы драўляны храм, які быў спалены ў 1392 (цi 1394) пад час нападу крыжакаў. Новы касцёл пабудаваны ў 1397, пасвечаны віленскім біскупам Андрэем у гонар Св. Францiшку. Тады ж у доме, якi стаяў на месцы плябанi, жыў выгныны хан Тахтамыш. У 1409 касцёл знiшчаны пад час нападу смаленскага князя Юрыя Сьвятаславiча, але да 1416 быў адбудаваны i пасвенчаны наноў пад назвай Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Усіх Святых і Св. Крыжа. У 1414 кароль Уладзіслаў Ягайла надаў новы прывiлей. У 1434 Сьвiдрыгайла спалiў Лiду, але касцёл ацалеў. У 1450 на тэрыторыi Лiдскай парафii паўстаў фiлiяльны касцёл у Крупе (Крупава). У 1744 – парафiя дэканальная, фiлiяльныя касцёлы меліся ў Кiр`яновiчах, Крупе, Востраве. У 1765 стары драўляны касцёл разабралі, а будаўнiчыя матэрыялы перадалі вунiяцкай царкве Уваскрашэння Панскага.
Існуючая мураваная святыня была пабудавана па ініцыятыве біскупаў Тамаша і Міхаіла Зянковічаў у 1765—70 як фарны. Быў абкружаны мураванай агароджай з барочнай брамай (зруйнаваныя ў 1960-я). У 1781 парафiя налiчвала 5662 чалавек. У 1794 ля касцёльнай аграды былі пахаваныя iнсургенты, палеглыя ў баi каля Лiды. У 1797 пабудаваны новы парафiяльны цвiнтар. Пад час адбудовы святыні пасля пажару 1821 былi разабраныя дзве вежы з галоўнага фасада. У 1831 кс. Лоча прыняў прысягу палонных каталiкоў з разбiтага расейскага батальёну. Пры падаўленні паўстаяння К. Каліноўскага расійскімі карнікамі 13.06.1863 быў расстраляны кс. барталамей Фалькоўскi (пробашч парафii Iшчолна). У 1872 парафiя налiчвала 9892 чал. У гэты час дзейнічалі каплiцы ў Чаховiцах i Перапешчыцах. У Другую сусветную вайну ў 1943 быў забiты кс. Станiслаў Снiглоцкi.
Касцёл пабудаваны, верагодна, па праекце віленскага архітэктара І.К. Глаўбіца....
Менск. Помнік беларуска-польскаму паэту Адаму Міцкевічу.
(Менск. Помнік беларуска-польскаму паэту Адаму Міцкевічу.)
Помнік Адаму Міцкевічу — бронзавы помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Мінску. Помнік быў адкрыты ў 2003 г. (скульптары А. Заспіцкі, А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў) у скверы Адама Міцкевіча на Гарадскім Вале непадалёку ад перакрыжавання вуліц Няміга і Раманаўская Слабада.
З ініцыятывай усталяваць помнік у Мінску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай спіной, і насіла камерны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчыма. У адкрыцці помніка прымалі ўдзел дыпламаты і палітыкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савета Рэспублікі Генадзь Навіцкі і маршалак Сената Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама паслы абедзвюх краін.
https://www.wikiwand.com
Касцёл пад тытулам св. апостала Якуба заснаваны ў пачатку XVII ст. У 1628 г. на сродкі пана Аляксандра Клоцкага было скончана аздабленне мураванай святыні. Гэта быў зальны храм у стылі рэнесанс з падоўжанай паўкруглай апсідай і адзінай сакрыстыяй пры ёй. Столь у зале плоская падшыўная, над прэзбітэрыем знаходзіцца цыліндрычнае скляпенне з конхай, упрыгожанае паліхромнымі размалёўкамі. У інтэр’еры 3 алтары: галоўны – св. Якуба, левы бакавы – св. Юзафа, правы – Маці Божай Вастрабрамскай. Да ХIХ ст. Цудзенішская парафія ўваходзіла ў склад Віленскага, потым – Ашмянскага дэканата. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, будынак якой быў знішчаны пажарам у 1798 г.
У 1866 г., на хвалі рэпрэсій пасля разгрому паўстання К. Каліноўскага, касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры пераабсталяванні пад царкву да галоўнага фасада была дабудавана вежа-званіца ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1920-я гг. святыня зноў стала каталіцкай, у 1929 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла (праект знаходзіцца ў архіве парафіі), аднак да рэалізацыі справа не дайшла.
У той час у парафіі было каля 2500 вернікаў, капліц не было. У савецкі час пастаяннага ксяндза ў парафіі не было, але касцёл не разрабавалі. З 1980-х гг. сталыя набажэнствы аднавіліся.
https://grodnensis.by
Гудагай. Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
(Гудагай. Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.#1.)
Пабудаваны ў 1764 г. на ўсходняй ускраіне вёскі з дрэва пры кляштары кармелітаў босых, фундаваным Юзафам Крыштофам і Людвікай (з Сулістроўскіх) Войнамі. Кляштар скасаваны ў 1832 г., жылы будынак разбураны, касцёл ператвораны ў капліцу. Парафія адноўлена ў 1906 г., потым зноў скасавана. Адноўлена ў 1990 г. Асобна ад касцёла ў вуглу бутавай агароджы 1900-я гг. пастаўлена каркасная шатровая званічка. Прастольнае свята 16 ліпеня.
Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Асноўны прамавугольны ў плане зруб накрыты 2-схільным гонтавым дахам, які набывае пластычную гранёную форму і выгіны над 5-гранным алтарным прырубам з нізкімі сакрысціямі. Галоўны фасад меў 2 купальныя чацверыковыя вежы (не захаваліся), што фланкіравалі 3-вугольны франтон з шатровай сігнатуркай. 1-схільны дах нізкага прытвора ў 1920-я гг. заменены 2-схільным з 3-вугольным франтонам. 3 мураванага дойлідства запазычана лучковая форма аконных праёмаў, што вылучаюцца на вертыкальнай шалёўцы сцен і разам з брусамі-сцяжкамі ствараюць іх рэгулярны архітэктурны рытм.
Малітоўная зала і апсіда аб'яднаны агульнай плоскай столлю і вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай сцен, што разам з вялікай галерэяй хораў надае ўнутранай прасторы глыбіннае развіццё і дынамічнасць. Прасторава неардынарна пастаўлены і 3 драўляныя алтары 18 ст.: галоўны («Маці Божай Гудагайскай) — франтальна, бакавыя («Св. Казіміра» і «Сэрца Ісуса») — пад вуглом. Выкананыя ў стылі класіцызму, яны маюць 2-ярусную пабудову з 2-калонных порцікаў, упрыгожаны драўлянай скульптурай, разным арнаментам, пазалотай. Арган мае выгляд класічнага порціка, аформленага накладной арнаментальнай разьбой у стылі ракако. Цудоўны прыклад народнай інтэрпрэтацыі гэтага «свецкага» стылю — чаканны 3-вугольны рэлікварый. У галоўным алтары знаходзіцца цудадзейны абраз Дзевы Марыі Шпаклернай (скапіраваны з візантыйскай Мадонны Уладзімірскай, у 1832 перанесены ў фарны касцёл у Ашмянах, у 1906 вернуты ў касцёл).
А.М. Кулагін
Гісторыя Чарэйскага княства звязана з гіст. Чарэйскага манастыра і пабудаванай Свята-Троіцкай царкв
(Белая Царква. Царква Святой Тройцы.)
... Помнікам архітэктуры позняга барока з'яўляецца Троіцкая царква, пабудаваная Львом Сапегам у 1599 г. Кандыдат тэхнічных навук Роальд Раманаў у артыкуле «Церковь над озером» (газ. «Рэспубліка» ад 11 ліпеня 1996 г.) выказаў думку, што, магчыма, Троіцкая царква была ўзведзена італьянскім архітэктарам Арыстоцелем Фіораванці, які пабудаваў Успенскі сабор у Маскве.
Храм аднавежавы, зальнага тыпу, спачатку меў вялікую паўкруглую апсіду, якая не збераглася. Высокая трох'ярусная квадратная ў плане вежа-званіца дамінуе над астатнімі аб'ёмамі храма, расчлянёна карнізнымі паясамі і пілястрамі на 3 ярусы (пояс 1-га яруса праходзіць цэласнай цягай па ўсім перыметры царквы). Званіца прызначалася для абарончых мэт. Таўшчыня яе сцен 1,75 м., а паўночнай, унутры якой каменная лесвіца, 2 м. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём храма большы за аб'ём званіцы. Бакавыя сцены расчлянёны масіўнымі пілястрамі, 2 сярэднія звязаны перспектыўнай аркай і ўтвараюць шырокі партал. Сцены вежы і асноўнага аб'ёму прарэзаны вузкімі высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Асноўны аб'ём перакрыты цыліндрычным скляпепнем з распалубкамі.
Вежа царквы і руіны зальнага памяшкання захаваліся да нашага часу. Захавалася легенда, якая апавядае пра падзямелле, патайны ход ад якога вёў аж да Чарэйскага замка, быў пракладзены пад воз. Чарэйскім, а таксама аб велізарных багаццях, што захаваны ў падзямеллі. У наш час прайшлі чуткі аб рабаванні гэтых багаццяў. Наколькі ўсё адпавядае рэчаіснасці — дакладна невядома.
Ад Льва Сапегі засталося некалькі адметных царкоўных прадметаў Белацаркоўскага манастыра — абразы, царкоўнае начынне. Усё пазней трапіла ў рукі маскоўскіх захопнікаў у якасці ваеннай здабычы. Многае зрабіў сваімі рукамі Леў Сапега, як, напрыклад, напрастольны крыж (1596 г.) і плашчаніцу. Ксёндз Сцябельскі ўпамінаў пра старадаўні цудатворны абраз Чарэйскай Боскай Маці... .
Н. Кіндзяева
Памяць. Чашніці раён
Мінск. Беларуская навука. 1997
Замак знаходзіцца ля в. Смаляны і займае нізкі забалочаны ўчастак на левым беразе р.Адроўкі. Быў пабудаваны ў другім дзесяцігоддзі ХVІІ ст. паводле загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Сямёна Сангушкі.
Традыцыі мясцовага дойлідства паўплывалі і на выбар будаўнічага матэрыялу, на планава-кампазіцыйнае размяшчэнне будынкаў замка, арыентаваных на розныя бакі. Гэта заўседы і раўнамерна давала святло ўсім пакоям і залам.
Замак быў звычайным для зямель Літвы прамавугольным у плане збудаваннем. Архітэктурныя аб'ёмы яго, абгароджаныя вонкавай замкавай сцяной, выходзілі ва ўнутраны двор. Унутраныя карпусы Смалянскага замка былі трохпавярховыя. Папярочныя перагародкі падзялялі іх на асобныя памяшканні з вялікімі аконнымі праёмамі, што выразна выяўляе велікасвецкі характар будынка.
Руіны замка сведчаць, што ён меў увогуле традыцыйную на тыя часы арачную браму-ўезд вежападобнай формы, па вышыні роўную жылым карпусам замка. На кожным рагу комплексу стаялі нарожныя вежы, якія тады выконвалі ўжо ролю звычайных жылых памяшканняў, пра што сведчаць вялікія вокны.
Высотнай дамінантай Смалянскага замка была пяціпавярховая вежа, што стаяла блізка ля ўваходнай брамы. Пяцівугольная ў плане, яна, як, верагодна, і ўсе вежы замка, вызначалася вытанчаным рэльефным дэкорам, які мякка кантраставаў з гладкімі паверхнямі сцен. Арнамент аконных праёмаў і плоская ордэрная размацоўка вежаў сведчаць пра стылістычную сувязь з заходнеэўрапейскай архітэктурай. Асабліва прыгожа выглядае рамка-картуш усходняй грані пяціпавярховай вежы. У матывах складанага рэнесанснага абрамлення даследнікі прасочваюць галандскія ўплывы... .
Міхась Ткачоў
Страчаная спадчына
Мінск, 2003
Знаходзіцца на поўнач ад вёскі. Пабудавана ў 2-й палове 18 ст. з дрэва.
Помнік архітэктуры стылю барока. Манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам, другі — 4-гранны аб'ём, завершаны па гранях 3-вугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада двюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі, трэці — 8-гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.
У інтэр'еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццем падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана пакрыты размалёўкай «12 апосталаў» (18 ст.).
Крыніца:
А.М. Кулагін
Праваслаўныя храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
Смаляны. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў.
(Смаляны. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў.)
Пабудаваны ў 1678—80 гг. ва ўсходняй частцы мястэчка з цэглы па фундацыі князя Г. Сангушкі. Пасля паўстання 1831 г. скасаваны паводле царскага ўказа ад 19.7.1832 г., заняпаў. У 1899 г. намаганнямі ксяндза Герасімовіча пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы храм і манастырскі будынак адноўлены. Па малюнках Даўкшы зроблены многія дэталі інтэр'ера касцёла — алтары, вялікая люстра і інш. Адлюстраваны на малюнку Н. Орды 1877 г. У 1930-я гг. храм закрыты.
Касцёл — помнік архітэктуры позняга барока. 3-нефавая, 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай. 2-ярусная 3-восевая кампазіцыя галоўнага фасада падкрэслена пілястрамі, якія разбіваюць яго на 3 злёгку ўвагнутыя паверхні. Невысокія вежачкі аб'ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі развітым франтонам. Трансепт вылучаецца толькі на ўзроўні 2-га яруса, у 1-м ярусе ён выкананы ў адным аб'ёме з бакавымі капэламі, якія пераходзяць у 1-ярусныя сакрысціі. Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера і алтароў не захаваліся.
Мураваны 1-павярховы кляштарны будынак размешчаны паралельна паўночнаму фасаду касцёла. Келлі аб'яднаны калідорам, перакрытым цыліндрычным скляпеннем.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Перейти к странице:
