Статистика
Фарны касцёл Звеставання Дзевы Марыі ў былым мястэчку Дзераўное.
(Дзераўная.Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Мары.)
Па характару муроўкі археолагамі вызначана, што існуючая пры ўваходзе трох'ярусная вежа прыбудавана пазней, ужо ў другой палове XVII ст. Гэта значыць, што першапачаткова касцёл меў бязвежавы фасад. Пра тое ж сведчаць сіметрычныя маршавыя лесвіцы, укампанаваныя ў тоўшчы сцен першай травеі нефа, што вялі на хоры і ў паддашак, — яны не маюць сувязі з вежай. Пры ўсёй супярэчлівасці гістарычных звестак і генезісу архітэктурных форм дзераўнянскага касцёла па стылявых прыкметах яго трэба датаваць не раней 1630-я гт. Аналагічныя кампазіцыйныя і канструкцыйныя рысы мелі Святадухаўская царква пры базыльянскім манастыры і касцёл бенедыкцінак, фундаваны тым жа В. Сялявам у 1633 г. (абодва помнікі знаходзіліся ў Мінску, не захаваліся).
Т.В. Габрусьэ
Мураваныя харалы.
Фарны касцёл Звеставання Дзевы Марыі ў былым мястэчку Дзераўное.
(Дзераўная.Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Мары, інтэр'ер.)
Падоўжны неф кафалікона перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на падпружных арках, якія перадаюць распор на вонкавыя контрфорсы і ўнутраныя пілоны, аздобленыя пілястрамі. Сістэма апор і падпружных арак падзяляе неф на чатыры травеі. Алтарная апсіда мае архаічныя гранёныя формы, але адначасова — новую, незвычайную форму даху, які зроблены больш нізкім толькі надтрохгранным завяршэннем. Пры гэтым вялікая віма прэсбітэрыя і размешчаныя абапал яе сіметрычныя сакрыстыі аб'яднаны з нефам агульным дахам з падоўжным вільчыкам. Часткі сакрыстый выступаюць за межы нефа і маюць самастойныя двухсхільныя дахі. Відавочна, што ў гэтым помніку назіраецца пэўная незалежнасць кампазіцыі вянчаючых мас адносна тэктонікі ўласна храма, што пры яго ўяўнай архаічнасці з'яўляецца рысай барока.
Т.В. Габрусь
Мураваныя харалы
11 лістапада 2016 года у Менску адкрылі мячэць. Мячэць можа змясціць да 1500 вернікаў. Вышыня мінарэту 32,5 метры. Будынак месціцца на перакрыжаванні сталічных вуліцаў Грыбаедава і Ігнаценкі побач з мусульманскімі могілкамі ды так званымі Татарскімі агародамі, дзе шмат стагоддзяў жылі беларускія татары.
Калісьці князі Вялікага Княства Літоўскага раздавалі татарам, якія спавядалі іслам, зямлю на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а тыя нават ваявалі з Тэўтонскім ордэнам і Маскоўскім княствам на баку ВКЛ.
У часы ВКЛ, Рэчы Паспалітай ды Расейскай Імперыі ў гарадах і мястэчках Беларусі было пабудавана нямала прыгожых мячэцяў, куды прыходзілі маліцца беларускія татары, але войны і камунізм зрабілі сваё… Мусульманскіх святыняў у Беларусі амаль не засталося.
Троіцкі касцёл (Святога Роха, Залатагорскі) ўздымаецца на Залатой горцы каля перакрыжавання пр. Ф. Скарыны з вул. Даўгабродскай. Першы Троіцкі касцёл быў пабудаваны з дрэва каралём Ягайлам, але 14.8.1409 г. ён згарэў. Пасля закрыцця парафіяльных набажэнстваў у касцёле дамініканцаў 19.7.1832 г. ксёндз М. Ліпіц перанёс службу ў невялікую капліцу на Залатой горцы, якая з 1842 г. стала парафіяльным касцёлам.
Касцёл уяўляў сабой аднанававы, аднавежавы, прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай апсідай і 2 закрыстыямі па баках. Стыль неаготыкі, у якім пабудавалі святыню, дакладна вытрыманы ў падзеле фасадаў 3-ступеньчатымі контрфорсамі, завершанымі невялікімі фіяламі, стральчатых завяршэннях нішаў, аконных праёмаў, уваходнага партала з акном-ружай над ім. Дамінантай кампазіцыі стала 2-ярусная вежа-званіца пад шатровым дахам над галоўным фасадам, дзе знаходзіліся 4 званы "Браніслава", "Леанард", "Стэфан", і малы безыменны з надпісам "Roku Panskiego 1799". Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі і контрфорсамі ў прасценках, апяразаны карнізам і фрызам. Неагатычны стыль вытрыманы і ў інтэр'еры касцёла, перакрытым цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
3 мая 1922 г. канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў. У 1930-я гг. касцёл зачынілі. Са святыні вынеслі алтары, арганы, касцельныя каштоўнасці, знікла і знакамітая фігура св. Роха. У 1942 г. набажэнствы аднавіліся, але пасля вайны святыня зноў была зачыненая і прыстасаваная пад кнігасховішча.
3 1991 г. у касцеле Найсвяцейшай Тройцы аднавілі набажэнствы (пакуль што ў вольны ад канцэртаў час). 16 жніўня 1998 г. фігура св. Роха, цяпер зробленая з металу скульптарам В. Янушкевічам, зноўку заняла сваё месца ў правым алтары. Гэты ж скульптар з'яўляецца аўтарам фігуры Найсвяцейшай Марыі Панны ў левым алтары, стацыяў Крыжовага Шляху, Укрыжавання і мэмарыяльнага знаку перад лесвіцай вядучай на касцельны пляц.
А.М. Кулагін.
Пры дарозе, якая вядзе з Крэва на Смаргонь, стаяць руіны загадкавага храма. Звесткі пра яго дастаткова скупыя, у іх гэты помнік даўніны фігуруе як былы базыльянскі манастыр у Суцькаве. Вёска Суцькава побач і прыналежыць да цяперашняга Сінькоўскага сельсавету. Самы руіны бліжэй да паселішча Наваспаск (да 1964-га мясціна называлася проста – Ферма). Першы ўніяцкі храм тут быў заснаваны яшчэ ў час Рэчы Паспалітай, дакладная дата забудовы невядомая. Ёсць некаторыя звесткі, што будаўніцтва ішло ажно 35 гадоў. Паводле іншых крыніц храм паўстаў у 1808-ым годзе. Уражвае магутны падмурак будыніны, які зроблены не з камянёў, а з цэглы. Манастыр быў ведамы тым, што ў ім захоўвалася адна з трох копій плашчаніц, што знаходзіліся на беларускіх землях. Пасля ліквідацыі Ўніі храм быў перароблены ў праваслаўную царкву, званы з яго знялі. Усе каштоўнасці былі разрабаваны і вывезены. Разбураны ён быў у час першай сусветнай вайны. З таго часу манастыр стаіць у руінах. За польскім часам былі няўдалыя спробы стварыць тут касцёл, а побач з старым храмам была пабудаваная драўляная праваслаўная царква (яна не збераглася). У савецкі час значную частку цэглы расцягнулі мясцовыя жыхары, іншая частка цэглы і інтэр’ера старога помніка пайшлі на пабудову Крэўскага шпіталя, яшчэ частка трапіла ў Жодзішкі. Яшчэ нядаўна храм амаль хаваўся ў суцэльным зарасніку дрэваў і кустоўя. За апошнія гады, аднак, тэрыторыя была значна ачышчана, толькі пры тым чамусьці былі знішчаны і садовыя дрэвы. А вакол высілкамі прадпрымальніцы была пабудаваная новая праваслаўная царква. Самае прыкрае аднак у тым, што руіны некалі выдатнага шэдэўра архітэктуры нават не занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя
Гісторыя касьцёлу ў Крэва сягае ў 13 ст. Касьцёл шмат разоў разбуралі й кожны раз ён адбудоўваўся.
У 1626 г. храм аднаўляў Гаштольд. У 1704 г. Закрэўскі фундаваў касьцёлу 2 алтары і ахвяраваў фальваркі Закрэўшчына і Таншчызна.
У 1868 г. перароблены пад праваслаўную царкву.
Старажытны баракальны касьцёл канчаткова быў зруйнаваны падчас першае сусьветнае вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту.
У 1934-36 гг. на тым месцы быў адбудаваны драўляны касьцёл Сьв. Божай Маці (ці Сьв. Праабражэння Гасподняга (А.М. Кулагін, "Каталіцкія храмы на Беларусі")) паводле праекту архітэктараў Стаброўскага і Норбскага, пад кіраўніцтвам ксяндза Ч.Кардэля. Гэта быў вельмі цікавы прыклад мадэрну з выкарыстаньнем гістарычных стыляў - неабарока (агульная планіроўка й вырашэньне франтону) і неарэнесансу (трактоўка вежаў).
У 1961 г. гэты касьцёл быў зачынены, вежы зьнесены, надбудаваны другі паверх і адкрыты шпіталь.
У 1990-я годы на яго месцы ўзвялі цагляны касьцёл, які сваімі 2 вежамі ў нечым апелюе да архітэктуры ранейшага касьцёлу.
Літ.:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
Замак у Крэве ляжыць у даліне паміж высокіх пагоркаў, што расцягнуліся ланцугом абапал рачулкі Крэвянкі. Тут, на нізкім поплаве, у сутоках ракі Крэвянкі і ручая Шляхцянкі і быў у 20-ыя гады ХІV ст. пабудаваны мураваны замак-кастэль.
Крэва было сталіцаю ўдзельнага княства, якое ў 1338 г. Гедзімін аддаў свайму сыну Альгерду. За сваю гісторыю Крэўскі замак быў сведкам многіх гістарычных падзей. У 1382 г. тут, у падзямеллі Княжацкай вежы, быў задушаны па загаду Ягайлы яго дзядзька князь Кейстут, асноўны прэтэндэнт на велікакняжацкі прастол, галоўны праціўнік Ягайлы. У 1385 г. у Крэўскім замку былі прыняты ўмовы аб'яднання Літвы і Польшчы пад уладай Ягайлы (вядомае ў гісторыі як Крэўская вунія). У 1443 г. замак быў узяты войскамі князя Свідрыгайлы, які ваяваў за велікакняжацкі прастол з князем Жыгімонтам. У 1503-1506 гг. яго значна разбурылі войскі перакопскіх татараў. Аднак ужо ў ХVІ ст. вядомы дыпламат Сігізмунд Герберштэйн адзначаў, што Крэва - горад «з пакінутым замкам».
Крэўскі замак у плане нагадвае няправільную трапецыю, звернутую большым аснаваннем у напольны бок. З усходу, поўдня, часткова захаду і поўначы замак бараніўся водамі рачулак, падпёртых плацінаю. Тут былі ўсяго дзве вежы, размешчаныя па дыяганалі. Вялікая Княжацкая вежа («вежа Кейстута») памерамі 18,65 х 17 м выступала ў паўночна-заходнім куце за перыметр замкавых муроў, фланкіруючы заходнюю і паўночную сцены. Тут было не менш трох паверхаў і склеп-турма. Княжацкія пакоі размяшчаліся на другім паверсе, дзе вокны значна больш і шырэй, чым на астатніх паверхах. Трэці паверх выконваў абарончыя функцыі. Вежа пры таўшчыні сцен 3 м мела вышыню больш 25 м (сёння ўцалелыя рэшткі яе дасягаюць вышыні каля 17,5 м). Вышыня колішніх паверхаў вежы дасягала 4,8-5 м.
У паўднёвай сцяне Крэўскага замка меўся запасны выхад-праём. Цяпер ён не існуе, паколькі сцяна ў гэтым месцы абвалілася. Але на фотаздымках і малюнках канца ХІХ - пачатку ХХ ст. ён добра бачны.
Міхась Ткачоў
Страчаная спадчына
Сядзіба Агінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пач. XIX ст. у в. Залессе.
(Залессе.Палацава-паркавы ансамбль Агінскіх.)
54°25′08″ пн. ш. 26°31′20″ у. д.
У першай палове XVIII стагоддзя гэтую маёмасць набыў віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі (1672—1750), потым яна належала яго сыну, троцкаму ваяводзе Тадэвушу Францішку (1712—1783). Пасля смерці Тадэвуша Залессе атрымаў адзін з яго двух сыноў — Францішак Ксаверый (1742—1814), граф і апошні кухмістар літоўскі.
У гэтыя часы яго сядзіба складалася з драўлянага палаца (пабудаваны ў 1-й палове XVIII cтагоддзя), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор. Каля става — драўляны млын, бровар, далей фальварак з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод. Другі дваровы фасад палаца выходзіў у рэгулярны «Італьянскі парк» — чатырохвугольнік (310 на 140 метраў) абсаджаны ліповымі алеямі ў якім былі квадраты з кустоў агрэсту, парэчак, смуроду і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Да сядзібы Залессе тады належалі: вёскі — Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы і Белая; царква недалёка ад палаца; касцёл на значнай адлегласці; рэкі і перавоз на Віліі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай.
Новы палацава-паркавы ансамбль быў узведзены паводле праекту дойліда М. Шульца з удзелам дойліда I. Пусэ і садоўніка Пеўзнера. Палац уяўляў сабо адна—двухпавярховы мураваны Г-падобны будынак. Галоўны прамавугольны ў плане корпус мае сіметрычна-восевую кампазіцыю з двухпавярховымі бакавымі павільёнамі і цэнтральнай мансардавай часткай, вылучанай чатырохкалонным дарычным порцікам і вежачкай з гадзіннікам, якая мела завяршэнне ў выглядзе шара з гадзіннікавым звонам. Першапачатковая планіроўка не захавалася. У інтэр'еры вестыбюля зберагліся арнаментальны фрэскавы роспіс і кафляныя грубкі. Заходняе крыло галоўнага фасада завяршалася двухпавярховым павільёнам, да якога прымыкалі две аранжарэі.
Пейзажны парк у рамантычным стылі быў разбіты на абалонах ракі, за прагулачным звярынцам. Там былі ўстаноўлены памятныя камяні ў гонар Т. Касцюшкі.
Свято-Введенский cтавропигиальный женский монастырь.
(Богуши. Cвято-Введенский женский ставропигиальный монастырь.)
Свято-Введенский женский монастырь основан настоятельницей монахиней Елисаветой (Сысун) из минского Свято-Елизаветинского монастыря по благословению Митрополита Минского и Слуцкого Филарета в 2000 году. Обитель расположена недалеко от того места, где во время Первой мировой войны погибли 90 девушек женского батальона во время газовой атаки кайзеровских солдат.
Всё началось с меленького домика в деревне Богуши. Сначала предполагали создание небольшого уединённого скита, но за семь лет на пустой низине около леса поднялись монастырские стены, храм Введения во храм Пресвятой Богородицы (криптовый храм во имя святых праведных Иоакима и Анны), колокольня, жилой корпус, котельная, хозблок, швейная мастерская, здание трапезной,
По словам настоятельницы, монастырь появился в этом месте неслучайно. Здесь во время Первой мировой войны проходила линия фронта, наши войска держали осаду, лес вокруг весь изранен разрывами от снарядов. Окраина Богушинского леса — места кровопролитных боев в ходе российского наступления в июле 1917 года. Лес в округе буквально изранен снарядами, ископан траншеями, сохранились немецкие дзоты. В самой деревне сохранился фрагмент старого мощеного тракта, дороги на Сморгонь, вдоль которой и проходила линия фронта.
Имеются исторические свидетельства о том, что здесь погибло около 70 тысяч воинов. Начиная строительство, сестры очень часто находили осколки боеприпасов. В обители молятся о погибших здесь воинах – после каждой литургии совершают литию об усопших.
Каталіцкі храм у в. Беніца (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока.
(Беніца.Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, (1701-04 гг.).)
54°20′48″ пн. ш. 26°33′24″ у. д.
Экстэр'ер[правіць
Траецкі касцёл, уяўляе сабой двухвежавы крыжападобны ў плане будынак, з пяціграннай апсідай (Апсіда — аб'ёмная самастойная частка хрысціянскага храма ў выглядзе прамавугольнага, паўцыркулярнага ці шматграннага выступа ў сцяне, які замыкае прастору нефа. У храме пры наяўнасці звыш аднаго нефа можа быць адна ці больш апсідаў, але не больш за колькасць нефаў. Апсіда прызначаная для размяшчэння алтара. У касцёлах апсіда таксама дапаўняецца прэзбітэрыем) і кароткімі крыламі трансепта. Над сяродкрыжжам купал на васьмігранным светлавым барабане, увянчаны гранёнай шатровай вежай. Галоўны заходні фасад фланкіраваны трох'яруснымі квадратнымі ў плане вежамі. Ніжнія ярусы вежаў размешчаны на ўзроўні сцен касцёла і аб'яднаны з імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаны крывалінейным франтонам.
Перейти к странице: