Статистика
Загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў “Альба” была закладзена ў канцы 16 стагоддзя.
(Нясвіж. Альба.Рэшткі палацава-паркавага комплексу «Альба»)
Цяпер гэта лесапаркавы масіў з рэшткамі старажытнай планіроўкі. З паўднёвай ускраіны Нясвіжа (ад вул. К.Лібкнехта) да парку Альба вядзе шырокая старажытная алея, дзе захаваліся магутныя дубы-волаты. Алея і канал (перпендыкулярны да яе) падзяляюць сучасную тэрыторыю парку Альба на 4 сектары. Паўднёва-ўсходняя частка абмежавана Дзявочым і Альбянскім штучнымі азёрамі з сістэмай невялікіх сажалак паміж імі. У 1990-я гады тут пачаў стварацца новы пейзажны парк. Цэнтрам яго з'яўляецца вялікая паляна з выхадам на возера Альбянскае. Вакол паляны растуць групы хвойных дрэў. Паміж імі ў апошнія гады разрасліся ясень і вольха.
Паўночна-ўсходняя частка парку (стары парк, плошча каля 30 га) далучаецца да штучнага возера. Рэгулярную сістэму яго планіроўкі цяпер закрылі адзічэлыя дрэвы і кустарнікі. Захавалася некалькі алей, абсаджаных елкамі. Растуць елка, ясень, граб. У гэтай частцы парку захаваліся рэшткі фундаментаў палацаў Альба і Кансаляцыя.
У паўднёва-заходняй частцы парку (плошча каля 30 га) захавалася складаная сістэма сажалак (былыя малыя сажалкі), дзе цяпер разводзяць рыбу. У паўночнай частцы (прылягае да горада, плошча каля 90 га) знаходзіцца былы звярынец (круг) з вадаёмам і востравам, ад якога адыходзяць рэшткі былых каналаў, побач былое фазанавае поле. Часткова захаваліся алеі. Растуць хвоі Веймутава і Банкса, дубы-волаты. Заходняя частка парку забалочаная. Парк Альба з'яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва.
Вазёры Альбы - слёзы неба.
Між аксамітных гушчароў
Сівымі рэхамі вятроў
Гудзіць галлё адвечных дрэваў...
Андрусь Шулаеў
Заснаваны Мікалаем Крыштофам Радзівілам з жонкай Альжбетай Яўхіміяй. Актамі фундацыі 1591—95 гг. і 1602 г. яны далі бенедыкцінкам фальварак Гавязна з вёскамі Ахрэмавічы, Вязавец, Зарэчча, Петухоўшчына (170 валок зямлі), а таксама тэрыторыю ў 11 маргоў у паўднёва-заходняй частцы горада і 9 тыс. злотых на пабудову кляштара. Будаваўся ў 1590—96 гг. на паўднёва-ўсходняй ускраіне Нясвіжа каля гарадскога абарончага вала. Магутныя сцены і высокія вежы брамы і касцёла мелі на той час абарончае значэнне... .
Корпус кляштара змураваны ў 1593—96 гг., касцёл св. Эўфеміі (архітэктар Я.М. Бернардоні) асвячоны ў 1598 г. Вежа над касцёлам пабудавана ў 1720-я гады, уваходная званіца — у 1760-я гады. У 1864 г. былі зроблены ўнутраныя пераробкі. Кляштар скасаваны расейскімі ўладамі ў 1866 (1877?) г., а касцёл перададзены праваслаўнай царкве. Апошнія 20 манашак высланы ў Вільню і Гродна, будынкі аддадзены пад Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1920—45 гг. кляштар зноў дзейнічаў. Цяпер у комплексе кляштара размешчаны педагагічны коледж. Насупраць кляштара ўзведзены новы нязграбны будынак вучылішча... .
Архітэктурны комплекс акружаны мураванай сцяной. Жылы манастырскі корпус з убудаваным касцёлам, гаспадарчыя пабудовы, вартоўная размешчаны вакол даволі прасторнага ўнутранага дворыка. На тэрыторыю дворыка ўваход праз высокую вежу-браму... .
Жылы манастырскі корпус з касцёлам — мураваны двухпавярховы будынак Е-падобны ў плане, з рознавялікімі бакавымі крыламі, арыентаваны ва ўнутраны дворык. Цэнтральную частку будынка на вышыню двух паверхаў займаў аднанефавы з трансептам касцёл, які завяршаўся пяціграннай апсідай. У бакавых крылах будынка размяшчаліся келлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканні. У паўднёвым крыле была вялікая зала-трапезная. Кампазіцыйным цэнтрам галоўнага фасада з'яўляецца выступаючы рызаліт (фрагмэнт былога галоўнага фасаду касцёла)... .
Т.І. Чарняўская
А.А. Ярашэвіч(Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак)
Памяць. Нясвіжскі раён
У 1900–1910-х гг. у Альбе заснаваны спіртзавод і спіртасховішча. Пра тое, што фальварак яшчэ меў пэўнае гаспадарчае значэнне на пачатку ХХ ст., сведчыць складзеная ў 1936 г. зямельная мапа “Маёнткі Альба”. Уздоўж Альбянскага става быў закладзены новы пейзажны парк плош-чаю 10 га.
У 1960 г. на базе Альбянскага спіртавога завода, створанага на базе пабудоў, якія калісьці належалі роду князёў Радзівілаў, быў заснаваны Нясвіжскі завод кармавога біяміцыну (у 1985 г. назва змянілася на Няс-віжскі біяхімічны завод, а з 1991 г. – гэта Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў) [12, с. 9].На сённяшні дзень будынкі Альбянскага спіртавога завода ўжо не выкарыстоўваюцца і імкліва руйнуюцца.
Уладзімір Караленак
ТРАНСФАРМАЦЫЯ ПАРКАВАГА КОМПЛЕКСА АЛЬБА Ў ХІХ-ХХІ СТСТ.
Будаўніцтва у Нясвіжы архітэктурнага комплексу місіі езуітаў — касцёла Божага Цела і калегіума, па агульнаму меркаванню беларускіх і польскіх гісторыкаў архітэктуры, стала пунктам адліку эпохі барока ў мастацкай культуры ўсёй Рэчы Паспалітай... .
Пачатку будаўніцтва езуіцкага касцёла Божага Цела (сучаснага фарнага) у Нясвіжы папярэднічалі драматычныя падзеі, якія сведчаць пра тое, наколькі яго архітэктурна-мастацкае вырашэнне было сацыяльна дэтэрмінаваным. На падставе фундуша на будаўніцтва нясвіжскага калегіума, выдадзенага Сіроткам 19 жніўня 1584 г. і зацверджанага каралём польскім Стэфанам Баторыем на сейме ў Варшаве 4 лютага 1584 г., езуітам надаваліся ў горадзе дзве пляцоўкі па баках тагачаснай вул. Воднай [РДАСА, ф. 2188, воп. 1, спр. 51]. На яе ўсходнім баку меркавалася ўзвесці будынак калегіума з гаспадарчымі пабудовамі, садам і агародам, а на пляцоўцы з заходняга боку, як пазначана ў дакуменце, у той час ужо будаваўся касцёл, што дазволіла датаваць пачатак яго будаўніцтва прыблізна 1582— 1584 гг. Аднак вядомы польскі даследчык будаўнічай дзейнасці езуітаў у Рэчы Паспалітай Е.Пашэнда на падставе шматлікіх матэрыялаў, пераважна эпісталярнага жанру, з архіваў Ватыкана, удакладніў, што ў гэты час на месцы існуючага касцёла будаваўся першы мураваны каталіцкі храм у горадзе, які спачатку быў парафіяльным, ... .
Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы — першая крыжова-купальная базіліка з бязвежавым барочным фасадам не толькі на беларускіх землях, дзе яму папярэднічалі праваслаўныя храмы з візантыйскай у аснове кампазіцыйнай схемай альбо пратэстанцкія зборы і касцёлы з элементамі цэнтральнаеўрапейскай готыкі, але і на тэрыторыі Польшчы, дзе каталіцкае будаўніцтва мела ўжо трывалыя традыцыі. Праектныя чарцяжы Бернардоні разам з гравюрай Т.Макоўскага пачатку XVII ст. даюць уяўленне пра першапачатковы выгляд храма, які з цягам часу атрымаў пэўныя, хаця і нязначныя, змены... .
Кансекрацыя храма праведзена 7 кастрычніка 1601 г..
Т.В. Габрусь.
Мураваныя харалы
У 1920 г. Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 г. рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930–1931 гг.) У 1933 г. створаны Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1991 г. — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцягу політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 г. Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
Факультэты
Аўтатрактарны факультэт (АТФ)
Архітэктурны факультэт (АФ)
Ваена-тэхнічны факультэт (ВТФ)
Інжынерна-педагагічны факультэт (ІПФ)
Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА)
Машынабудаўнічы факультэт (МБФ)
Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ)
Будаўнічы факультэт (БФ)
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР)
Факультэт маркетынга, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП)
Факультэт прыродных рэсурсаў і экалогіі (ФПРЭ)
Факультэт транспартных камунікацый (ФТК)
Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ)
Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ)
Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
Энергетычны факультэт (ЭФ)
Праект "Мастак і горад", які ў гэтым годзе адкрывае сёмы сезон, па традыцыі знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з лепшымі прадстаўнікамі сучаснага беларускага мастацтва. На гэты раз у фокусе ўвагі open air выставы – творчасць знакамітага мастака-сюррэаліста і графіка Георгія Скрыпнічэнкі, якога нярэдка называюць адной з ключавых фігур у нацыянальным мастацтве 1950-х. Аб многім сведчыць і той факт, што ў 2005-м рашэннем Кембрыджскага ўніверсітэта ён быў удастоены звання "Чалавека года". Для шырокай публікі гэта ўнікальны шанц уласнымі вачыма ўбачыць цэлы збор работ "беларускага Далі": пры жыцці мастак не любіў выстаўляць свае творы, больш таго, некаторыя з іх ён прадаўжаў удасканальваць нават праз 40 гадоў!
http://www.belarus.by
Словарь актуального минского сленга. В Минске, как и в любом городе, есть свой сленг: неофициальные названия улиц и районов, отдельных домов и тусовочных мест. Эта народная топонимика живет и развивается вместе с городом: какие-то понятия продолжают жить даже после того, как сам объект давно уже исчез, а другие умирают вместе с ними.
Многие минские микрорайоны получили свои жаргонные названия. ... Улица Розы Люксембург и окрестные улицы и переулки все вместе получили наименование «РОЗОЧКА» ... .
Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1783 годзе.
(Паручын. Царква уніяцкая (XVIII ст.).)
Адназрубны будынак пад двухсхільным дахам з прытворам і пяціграннай апсідай, па баках якой дзве рызніцы. Фасад вырашаны плоскім прамавугольным у плане двух'ярусным прытворам-званіцай, завершаным макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
У інтэр'еры апсіда вылучана іканастасам. Над уваходам галерэя хораў на двух слупах. Сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі. Абраз «Маці Божая з дзіцем» (канец 18 ст.), Евангелле 18 ст. Перад храмам пастаўлена чатырохслупавая званіца пад двухсхільным пакрыццём.
Першы храм у Солах заснаваны да 1598 г. па фундацыі Х(?).Радзівіл - жонкі віленскага ваяводы.
( Солы.Касцёл Маці Божай Ружанцовай.)
Новы касцёл пабудаваны ў 1926—34 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара А. Дубановіча на сродкі парафіян (540 тыс. злотых). Неабходнасць у новым храме абумоўлівалася сціпласцю і стылявой невыразнасцю папярэдняга драўлянага касцёла пачатку 20 ст. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Баніфацыя Трахневіча.
У архітэктуры касцёла дойлід адхіляе патрабаванне абавязковай франтальнай сіметрыі, бо ўпэўнены, што толькі пры існаванні творчай свабоды магчыма дасягнуць жывога кампазіцыйнага руху архітэктурных мас. Відавочна прыхільнасць да аб'ёмна-прасторавай пластычнасці. Кампазіцыя і архітэктура будынка разлічана на ўспрыманне ў прасторы — да гэтага заклікае яго дынамічная асіметрычнасць. Асновай кампазіцыі з'яўляецца высокі карабель нефа, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай і гранёнай сігнатуркай па цэнтры. Да нефа далучаны крылы трансепта і паўкруглая апсіда з канічным пакрыццём. Невысокія прыбудовы сакрыстый завершаны крывалінейнымі парапетамі. Своеасаблівасць збудаванню надаюць бакавыя галерэі-аркады (рэнесансная рэмінісцэнцыя) і паўкруглы ў плане ўваходны экзанартэкс (прытвор). Вертыкальная дамінанта будынка — бакавая двух'ярусная вежа-званіца з двайным фігурным барочным купалам, увянчаным шпілем і крыжам.
Фасады завершаны фігурнымі шчытамі з барочнымі валютамі, члянёны выкладзенымі з вапняковых блокаў контрфорсамі (рудыменты готыкі). Пластычнае багацце ўзрастае, актывізуецца, супрацьпастаўляецца вертыкальным і гарызантальным рухам архітэктурных мас. Дынамічнае зрушэнне з планіровачнай восі званіцы, павышаная пластычная экспрэсія, актывізацыя сілуэта, унутраная напружанасць кампазіцыі і ўзаемаперарастанне мас выклікае адчуванне арганічнага росту барочнага цела. Надзелены гіпертрафіраванай пластычнасцю і маляўнічасцю храм па свайму характару набліжаецца да своеасаблівай архітэктурнай скульптуры. У кампазіцыі інтэр'ера пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, у якое раскрываюцца перакрытыя цыліндрычным скляпеннем неф з вузейшай апсідай ... .
Касцёл Святых Космы і Даміяна. Год пабудовы (перабудовы): 1785-87, XIX
(Астравец. Касцёл Святых Космы і Даміяна #1.)
Пабудаваны ў 1785—87 гг. з цэглы на месцы старажытнага драўлянага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—18 гг. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву. Касцёл дзейнічае.
Святыня ўяўляе сабой трохнефавую базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам-нартэксам, які мусіў быць двухвежавым. Усе часткі храма храма аб'яднаны ў строгім прамавугольным аб'ёме, накрыты пасля перабудовы агульным пакатым дахам. Пры перадачы касцёла пад праваслаўную царкву ў 1866 г. над ім узвялі несапраўдны купал з цубуляй. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго 2-ярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучана ў цэнтры 4-калонным іанічным порцікам з 3-вугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордэра. Верхнія ярусы вежаў адсутніцаюць, іх ніжнія чацверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены падобным на старажытнарускую 3-лопасцевую арку-нішу і па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і апяразаны магутным карнізам. За манументальнай класіцыстычнай стылістыкай фасада ўжо складана заўважыць барочную сутнасць фрхітэктонікі святыні.
Зала храма 4 слупамі падзелена на 3 нефы і 2 сакрысціі, якія ў цэнтральным нефе вылучаюць алтарнае памяшканне, асветленае 2 высокімі арачнымі аконнымі праёмамі на тарцовай сцяне. Цэнтральны шырокі неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, больш вузкія бакавыя нефы — крыжовымі.
Крыніца:
А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
< Т.В. Габрусь
Мураваныя харалы
Мінск, "Ураджай", 2001
Перейти к странице: