Регистрация Войти

1panorama1panorama

  • Панорамы и места
  • Сообщество
  • Как создать панораму
  • Форум
  • Valery Zeliazei

    Статистика

    Вілейска-Мінская водная сістэма (Вязынка. Вілейска-Мінская водная сістэма.)
    Вілейска-Мінская водная сістэма — сістэма каналаў і вадасховішчаў, прызначаная для водазабеспячэння прамысловасці і камунальнай гаспадаркі Мінска, добраўпарадкавання прыгараднай зоны. Пачатак будаўніцтва — 1968 г., увод у эксплуатацыю — 15 студзеня 1976 г. Абслугоўваючы персанал ~300 чалавек. Галоўны канал на вытоку з Вілейскага вадасховішча Галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы Мінск размешчаны на самым водападзеле басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў, у верхнім цячэнні Свіслачы. Аб'ём сцёку Свіслачы ў сярэдні па воднасці год складае 167 млн м³ вады (5,3 м³/сек), а ў малаводны год гэта велічыня змяншаецца ў больш за 2 разы. Яшчэ ў сяр. XIX ст. водазабеспячэнне і воднае добраўпарадкаванне было праблемай горада. За першыя дзесяцігоддзі пасля Другой сусветнай вайны Мінск вырас у буйны прамысловы і культурны цэнтр з больш як мільёнам жыхароў. Колішнія праблемы абвастрыліся, сцёк Свіслачы недастатковы для Мінска сяр. XIX ст., пагатоў не задавальняў патрэб буйнога горада — прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку трактарны, аўтамабільны, мотавелазавод, завод аўтаматычных ліній і інш. карысталіся для тэхнічных патрэб артэзіянскай вадою з падземных гарызонтаў, запасы якой абмежаваныя, пагатоў, артэзіянская вада ў першую чаргу мусіла прызначацца для водазабеспячэння насельніцтва. Праходзіць па Вілейскім, Маладзечанскім, Мінскім і Пухавіцкім раёнах. У сістэму ўваходзяць Вілейскае вадасховішча (на рацэ Віліі, плошча 64,6 км², аб'ём 238 млн м³), дзе забяпечваецца назапашванне веснавой вады з басейна Віліі; злучальны канал (даўжыня 62 км), на якім для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і натуральных вадаёмаў пабудаваны дзюкеры, акведукі, ліўневыя і водаспускі, грэблі і іншыя гідратэхнічныя збудаванні; вадасховішчы: Заслаўскае, Крыніца, Дразды, зарэгуляваны ўчастак ракі Свіслач ніжэй Мінска да ўпадзення ў яе ракі Волмы. На злучальным канале размешчана 6 помпавых станцый, з іх 5 для пад'ёму вады. https://be.wikipedia.org/wiki/
    Вязынка. Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы. (Вязынка. Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы.)
    Філіял “Вязынка” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 04.08.1945 № 1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”, адкрыты для наведвальнікаў 20.06.1948. У 1972 г. створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (агульная плошча 21 га). Менавіта тут, у колішнім маёнтку Вязынка, нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882 – 1942). На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца рэчка Вязынка, якая дала назву мясцовасці, рэшткі былога маёнтка Замбжыцкіх: дом хатковых, свіран, хатка дваровых, стаў, стары сад, – а таксама гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі II–IV стст. н. э., валуны з высечанымі на іх радкамі з твораў Янкі Купалы, крыніца, дуброва, пасаджаная беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, помнік паэту (скульптар З. Азгур), малыя архітэктурныя формы, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы, якія з’яўляюцца прыроднай экспазіцыяй гісторыка-культурнага ландшафту, што адыгрывае вялікую ролю ў творах Песняра. У 1972 г. паводле архіўных дакументаў і ўспамінаў старажылаў Вязынкі рэстаўравана хата, у якой у 1882 г. нарадзіўся будучы паэт, створана новая экспазіцыя (мастакі Э. Агуновіч, У. Капшай). У 2012 г. да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы праведзена мадэрнізацыя літаратурна-дакументальнай часткі экспазіцыі (мастак Г. Чысты), што прысвечана нараджэнню чалавека і нараджэнню паэта і ахоплівае адпаведна перыяд з 1882 па 1904 г. – час станаўлення асобы Яна Луцэвіча. Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. У экспазіцыі выкарыстаны алічбаваныя матэрыялы: рукапісы Янкі Купалы і фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы; копіі дакументаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У пакоі, дзе ў 1881–1883 гг. жыла сям’я Луцэвічаў, і сенцах узноўлены тагачасны інтэр’ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ. http://kupala-museum.by/muzey
    Менск. Беларускі дзяржаўны цырк. (Менск. Беларускі дзяржаўны цырк.)
    Белару́скі дзяржа́ўны цырк знаходзіцца на праспекце Незалежнасці ў горадзе Мінску. Умяшчальнасць залы цырка — 1667 месцаў, цырк разлічаны для паказу нумароў розных жанраў — ад воднай феерыі да паветраных нумароў. Першы ў Беларусі цырк быў адкрыты на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды) 16 лістапада 1884. Гэта быў стацыянарны драўляны цырк — «Цырк братоў Нікіціным» на 800 месцаў, пабудаваны Аляксандрам Бачаравым па замове Пятра Нікіціна. Першым дырэктарам Мінскага цырка стаў вядомы прадпрымальнік і цыркавы артыст Пётр Аляксандравіч Нікіцін. Цырк братоў Нікіціных неаднаразова рэканструяваўся і перамяшчаўся па раёнах горада. У 1930 годзе на яго базе ў Гарадскім садзе (цяпер парк ім. Горкага) быў пабудаваны цырк-шапіто на 1200 месцаў. Цырк быў разбураны 25 чэрвеня 1941 г. у час бамбардзіроўкі горада фашысцкай авіяцыяй. Цыркавая трупа была эвакуіравана ў Маскву, затым у Омск. 7 лістапада 1941 года Беларускі цырк даў першае прадстаўленне для байцоў, якія сыходзяць на фронт. У 1946 годзе дырэктар цырка Барыс Яфімавіч Кабішчар заняўся аднаўленнем цырка на ранейшым месцы. Адноўлены цырк-шапіто быў падораны Мінску горадам Арлом і меў 1200 глядзельных месцаў. Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка пачалося ў кастрычніку 1954 года. Пабудаваны ён быў па праекце архітэктара У. А. Жукава на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра Мінска (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане трохпавярховым службовым корпусам. Галоўны фасад аформлены каланадай карынфскага ордара. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месц, размешчаных амфітэатрам; аснашчана сучаснай тэхнічнай і цыркавой апаратурай. Вакол відовішчнай часткі знаходзіцца фае і гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спецыяльныя памяшканні для жывёлы. У лютым 1959 года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.
    «Былая сядзіба Прушынскіх і Любанскіх у Лошыцы». (Менск. Сядзіба Любанскіх у Лошыцы #1.)
    Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну. У 1930-я гады ў лошыцкім яры чэкісты расстрэльвалі людзей, а ў самой сядзібе рыхтавалі дыверсантаў для закідкі ў суседнюю Польшчу. У незалежнай Беларусі сядзіба адноўленая і пераўтвораная ў музей, парк дагледжаны. Лошыцкі маёнтак стаў адным з культурных цэнтраў сталіцы.
    Касцёл Адшукання Святога Крыжа. Астравец (Астравец. Касцёл Адшукання Святога Крыжа.)
    Пабудаваны цераз дарогу ад каталіцкіх могілак ў 1910—11 гг. з цэглы на парафіяльныя сродкі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. Да адкрыцця ў 1994 г. выкарыстоўваўся як гандлёвы склад. Дзейнічае. Помнік архітэктуры неараманскага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавага вырашэння — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і 5-граннай апсідай з сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны 2-яруснымі чацверыковымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб'ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасценках высокіх арачных нефавых вокнаў-трыфорыумаў ступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі. Прастора інтэр'ера 2 радамі слупоў расчлянёна на нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам — галерэя хораў. Крыніца: А.М. Кулагін Каталіцкія храмы на Беларусі Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000
    Дайлідкі, касцёл Апекі Маці Божай, 1929 год. (Дайлідкі. Касцёл Апекі Маці Божай.)
    Касцёл з’яўляецца прыкладам нацыянальнага архітэктурнага мадэрна, які часта называюць «закапанскім» стылем, што панаваў у міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай у 1920-30я гады. Гэты стыль пазычыў рысы і прыёмы будаўніцтва ў народнага дойлідства і ўвёў іх у прамысловы зварот. Храмы пабудаваныя ў «закапанскім» стылі звычайна драўляныя ці каменна-драўляныя і нагадваюць пабудовы больш ранніх часоў. Будаўніцтва касцёла ў Дайлідках было скончана ў 1929 годзе, таксама касцёлы ў падобным стылі былі ўзведзены ў Заастравеччы, Барозаўцы, вёсцы Далёкія і інш.
    Беларускі Дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту. (Строчыца.Дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту #1.)
    Беларускі Дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту, навукова-даследчая і культурна-асветніцкая ўстанова, якая вывучае, збірае, даследуе, зберагае, экспануе, прапагандуе і папулярызуе калекцыі рэліквій канца 17 — пач. 20 ст. (помнікі народнага дойлідства, прадметы побыту, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інш.), якія характарызуюць матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў. Заснаваны паводле пастановы СМ БССР ад 9.12.1976. Размешчаны за 12 км на ПдЗ ад Мінска, каля Воўчкавіцкага вадасховішча, на абалонах вярхоўяў рэк Пціч і Менка, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца (Мінскі раён). Плошча каля 210 га. Зямельны ўчастак музея з'яўляецца ландшафтным помнікам прыроды. На яго тэрыторыі знаходзяцца круганныя могільнікі — старажытныя валатоўкі. Галоўны прынцып стварэння музея — этнічны. З улікам асноўных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі запланаваны падзел экспазіцыі на 7 сектараў: «Цэнтральная Беларусь», «Паазер'е», «Падняпроўе», «Панямонне», «Усходняе Палессе», «Заходняе Палессе» і «Мястэчка» (народная архітэктура і побыт беларускіх мястэчак 16—19 стагоддзяў). Запланаваныя таксама сектары «Унікальныя помнікі» і «Хутар». У асобную запаведную зону вылучаны в. Строчыца, раннеславянскае гарадзішча на р. Менцы і прыродныя помнікі. Ландшафт зямельных участкаў сектараў музея адпавядае прыродна-ландшафтным асаблівасцям адпаведных рэгіёнаў Беларусі. Экскурсійны маршрут працягласцю каля 3 км звяжа сектары ў адзінае цэлае і дазволіць прасачыць адзінства і этнічныя адметнасці кожнага з іх...... Крыніца: Г.А. Ткацэвіч Архітэктура Беларусі Мінск, Бел. Энц. 1993
    Ліда.Касцёл піяраў св.Язэпа Каласанта. (Ліда.Касцёл піяраў св.Язэпа Каласанта.)
    Першы храм i кляштар піяраў у Лідзе былі пабудаваныя ў 1757-58 па фундацыі падстолiя ВКЛ Iгната Сцыпiёна дэ Кампа (1756). У 1758 піярамі была адкрыта бясплатная публiчная школа. А ў 1770 у куплёным з дапамогай кс. Аляксандра Волмера фальварку Пастаўшчына пачалiся прыгатаваньнi да пабудова калегiюму. У 1772 пры калегіюме працавалi 8 пiярскiх капланаў. У 1775 школа была зацверджана Варшаўскiм сеймам. У 1795 пасьля "рэвалюцыйнага" казаньня а. Ваўрынец Адамовiч папаў пад арышт, а ў 1799 частка кляштарных будынкаў была канфіскаваная для гарнiзоннай царквы расейскага войску. У 1797-1825 быў пабудованы сучасны мураваны храм. У 1801 кс. Казiмiр Нарбут пасвяціў вугольны камень. Сама святыня была асвячона ў гонар св. Язэпа Каласанта толькі праз 20 гадоў - у 1820. Пасля падаўлення паўстання калегіюм піяраў быў зачынены (1834). Сам кляштар быў зачынены i перададзены праваслаўным у 1843. У 1845 а. Язафат Вайшвiла пабудаваў шпiталiк (для "дзядоў") пры гарадскiх могiлках. Пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага ў 1863 касцёл зачынены, будынак перададзены пад праваслаўную царкву. У 1888 у кляштары размяшчаецца праваслаўнае духавенства. Помнік архітэктуры класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра. Класічны храм-ратонда перакрыты паўсферычным купалам з 8-гранным ліхтаром. Да круглага аб'ёму па восі ўсход—захад далучаюцца больш нізкія прамавугольныя прытвор з 4-калонным порцікам і 2-павярховыя сакрысціі, з поўдня і поўначы — невялікія рызаліты. Порцік і рызаліты завершаны 3-вугольнымі франтонамі, сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутры па перыметры залы размешчана 8 пар дарычных калон, якія нясуць спрошчаны антаблемент. Па папярочнай восі храма — бакавыя ўваходныя парталы. Столь размалявана ў тэхніцы грызайль з імітацыяй кесонаў і разетак. Пры ўваходзе ў храм знаходзіцца мемарыяльная пліта з партрэтным медальёнам і надпісам. Побач з храмам размешчаны мураваныя 1-павярховы кляштарны корпус і званіца. Крыніцы: o. Jan Fibek А.М. Кулагін
    Касцёл Перамянення Гасподняга — каталіцкі храм у вёсцы Ваверцы Лідскага раёна. (Ваверка. Касцёл Перамянення Пана #1.)
    Першы драўляны касцёл у Ваверцы быў пабудаваны ў 1413 годзе па фундацыі пана Міхала Галгіновіча і першапачаткова асвечаны пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы (гэта першае гістарычнае ўзгадванне вёскі ў пісьмовых крыніцах). У 1500 годзе тут вядомыя ўжо дзве парафіі — у Вялікай (Старой) і Малой Вавёрках. Пасля Галгіновічаў вёскай уладарыў Мікалай Юндзіловіч, з 1522 г. — Косцевічы, потым Галеўскія. У 1570 Вавёрка атрымала статус мястэчка Лідскага павета. У сярэдзіне XVІ ст. пры касцёле ў Вялікай Вавёрцы дзейнічалі тры альтарыі. Пры гэтым парафія ў Вялікай Вавёрцы лічылася адной з самых багатых у Віленскай дыяцэзіі, а парафія ў Малой — «убогай». У 1568 г. парафія была пераведзена ў кальвінізм, але з 1648 года, дзякуючы езуітам, якія заснавалі тут сваю місію, зноў стала каталіцкай. Адроджаная святыня была пераасвечана пад тытулам Св. Фрашцішкі. З гэтага часу ў гістарычных дакументах знікаюць звесткі аб парафіі ў Малой Вавёрцы. І мястэчка, і касцёл былі знішчаны падчас вайны 1654-67 гадоў з Масковіяй. Касцёл мураваны з цэглы на высокім фундаменце з каменя. Пабудаваны ў форме крыжа. Даўжыня 41,15 метра, шырыня 19,7 метра. Даўжыня касцёла 35 метраў. Максімальная вышыня скляпення — 11 метраў, у бакавых нефах — 7 метраў. Касцёл мае дзве вежы, вышыня якіх складае 44 метры. У левай вежы знаходзяцца два званы. Будынак уяўляе сабой дзвюхвежавую трохнефную базіліку з прамавугольнай у плане апсідай, якую фланкуюць дзве невялікія сакрысціі, і трансептам, крылы якога ўтвараюць пяцігранныя ў плане капліцы. Галоўны фасад, завершаны маленькім неабарочным франтонам, фланкаваны дзвюма пяціяруснымі (апошні ярус пяцігранны, ніжэйшыя — чацверыковыя) вежамі-званіцамі, увенчанымі фігурнымі неабарочнымі купаламі з глаўкамі. Фігурны неабарочны франтон завяршае і сцяну цэнтральнай навы. У касцёле знаходзяцца дзве сакрыстыі, старая (яшчэ ад папярэдняга касцёла) і новая. Касцёл абгароджаны мурам з каменя, а ад паўднёвага боку з цэглы. https://be.wikipedia.org
    Касцёл Святога Міхаіла Арханёла— каталіцкі храм у вёсцы Белагруда Лідскага раёна Гродзенскай вобл. (Белагруда. Касцёл Святога Міхала Арханёла,#1)
    Касцёл пад тытулам св. Міхала Арханёла быў заснаваны тут у 1609 годзе па фундацыі віцебскага ваяводы Яна Завішы пасля яго навяртання з кальвінізму. Драўляную святыню пабудавалі на маляўнічым пагорку на левым беразе ракі Дзітвы. Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1703 годзе у стылі барока на сродкі шляхціча Шэмета, дзедзіца Дзітвы. Уваход на касцёльны ўчастак, абнесены бутавай агароджай, пазначала трохпралётная каменная брама, над якой узвышалася драўляная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца. Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Манументальны храм збудаваны з жоўтай вонкавай цэглы паводле канона трохнефавай дзвюхвежавай базілікі, з трансептам і пяціграннай апсідай, да якой прымыкае складаная сістэма аб’ёмаў сакрыстый. Галоўны фасад пад трохвугольным франтонам фланкаваны чатырох’яруснымі тэлескапічнымі вежамі-званіцамі, увенчанымі гранёнымі спічакамі з люкарнамі. Шматаб'ёмная прасторавая кампазіцыя мае дынамічнае нарастанне ад нізкіх сакрысцій, гранёнай апсіды, крылаў трансепта да яе вертыкальных дамінантаў — дзвюх вежаў з шатровымі завяршэннямі. Крылы трансепта і апсіда паніжаны да ўзроўню бакавых нефаў, усе аб’ёмы накрыты двухcхільнымі (над апсідай і сакрыстыямі з вальмамі) бляшанымі дахамі. Уваход на галоўным фасадзе вылучаны высокім парталам, акном-ружай, галерэяй. Над алтарным франтонам узведзена стромкая сігнатурка. Цаглянай муроўкай выкананы элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы адзіночных і здвоеных арачных аконных праёмаў, профілі і раскрапоўкі. Касцёл св. Міхала дзейнічаў увесь час, нават калі тагачасны пробашч кс. Стэфан Гародка быў арыштаваны і зняволены, парафіяне прыходзілі ў свой касцёл, маліліся, спявалі. З пачатку 1960-х пробашчам тут быў а. Казімір Шаняўскі. У 1970-я касцёл у Белагрудзе быў залічаны да помнікаў архітэктуры.
    Перейти к странице:
    • << Первая
    • < Предыдущая
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    • 6
    • 7
    • 8
    • 9
    • 10
    • Следующая >
    • Последняя >>
    7468746774667456741974187352733473317328
    Панорамы 307
    Точки перехода 104
    Инфоточки 169
    Главная Панорамы и места О проекте Сообщество Контакты Помощь

    © 2025 1панорама. Использование материалов сайта возможно только при согласии администрации сайта.

    Яндекс.Метрика